Вы тут

У Мінску ліфты абсталююць камерамі відэаназірання


Падчас замены ліфтавага абсталявання ў жылфондзе устанаўліваюць новыя кабіны, абсталяваныя відэакамерамі. Магчымасць выкарыстання прылад відэаназірання абмяркоўвалі падчас пасяджэння ў Мінгарвыканкаме рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання гарадскіх тэрыторый, інфармуюць «Мінск-Навіны».


Аднак пакуль камеры не падключаны. Па словах галоўнага інжынера ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Сяргея Рубанава, тыя ліфты, якія заменяць у 2020-м, будуць поўнасцю аснашчаны неабходным абсталяваннем для працы відэаназірання. Што тычыцца пад'ёмнікаў, абноўленых у 2018 і 2019 гг., цяпер прапрацоўваецца магчымасць запуску і там сістэмы відэаназірання.

Замена ліфтаў са звышнарматыўным тэрмінам працы ў сталіцы павінна быць завершана сёлета. Для гэтага ў жылфондзе неабходна ўсталяваць яшчэ 2 095 новых кабін.

Прэв'ю: kudazvonit.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.