Вы тут

У Кітаі тэстуюць вакцыну супраць каранавіруса


Эксперыментальная вакцына супраць каранавіруса новага тыпу тэстуецца на жывёлах. Аб гэтым паведамілі ў Кітайскім цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў (CDC), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Вакцына mRNA была сумесна распрацавана Кітайскім цэнтрам па кантролі і прафілактыцы захворванняў, школай медыцыны пры Універсітэце Тунцзі (якая базуецца ў Шанхаі) і кампаніяй Stermirna Therapeutics Co., Ltd. Узоры вакцыны былі ўведзеныя 100 з лішнім мышам. Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як CDC паспяхова вылучыў першы штам новага каронавіруса.

У цэнтры папярэдзілі, што тэставанне на жывёлах — гэта вельмі ранняя стадыя распрацоўкі вакцыны, і што трэба будзе яшчэ зрабіць шмат крокаў, перш чым яна будзе гатовая для выкарыстання на людзях.

Правядзенне тэстаў на мышах з’яўляецца толькі пачатковай праверкай эксперыментальнай вакцыны. Далей будуць праводзіцца выпрабаванні на таксічнасць на больш буйных жывёл, такіх як малпы, каб забяспечыць бяспеку вакцыны пры яе ўжыванні на людзях у клінічных умовах, адзначаецца ў паведамленні са спасылкай на даследчыка з Універсітэта Тунцзі.

Цыкл распрацоўкі і вытворчасці вакцыны mRNA карацейшы, чым у традыцыйных вакцын. Шэраг даследчых інстытутаў і кампаній па ўсім свеце накіроўваюць намаганні на распрацоўку вакцын і прэпаратаў супраць каронавіруса новага тыпу.</p>

Прэв’ю: ria.ru

Загаловак у газеце: Выпрабаванне на мышах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».