Вы тут

Першая хваля набору ў «Настаўнік для Беларусі» завяршаецца 23 лютага


Стаць удзельнікам праграмы могуць педагогі з любым вопытам працы (у тым ліку, нядаўнія выпускнікі). Важна, каб яны былі гатовыя мяняцца, развівацца і змагацца з адукацыйнай няроўнасцю.


У верасні 2019 года дзевяць таленавітых настаўнікаў ужо адправіліся ў пяць рэгіянальных школ, каб даказаць, што якасная адукацыя можа быць даступная кожнаму беларускаму школьніку. Першыя «Настаўнікі для Беларусі» прайшлі тры этапы адбору і паўдзельнічалі ў Летнім інтэнсіве. Сёння яны выйграюць гранты (Людміла Рыбчынская атрымала грант ад Google на правядзенне «Еўрапейскага тыдня кода»), запускаюць праекты для настаўнікаў, дзяцей і мясцовай супольнасці, збіраюць грошы праз краудфандзінг на будаўніцтва дзіцячай пляцоўкі ў Павіцце і адкрыццё STEM-цэнтра ў пасёлку Энергетыкаў, арганізуюць тэатральныя студыі пры падтрымцы міжнароднага праекта «Праз тэатр» і кампаніі Vizor Games.

У 2020-м годзе такіх гісторый можа стаць больш. Праграма шукае новых удзельнікаў. Падчас другога набору арганізатары спадзяюцца адабраць як інімум 20 удзельнікаў, якія адправяцца ў 5-8 новых партнёрскіх школ. Першая хваля набору настаўнікаў заканчваецца 23 лютага, другая будзе доўжыцца да 4 мая. Школы могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце да 1 красавіка.
Фонд «Новая школа», заснаваны БПС-Ашчадбанкам, кампенсуе ўдзельнікам праграмы выдаткі на арэнду жылля і забяспечвае педагогаў дадатковай стыпендыяй, а партнёр праграмы 21vek.by прадастаўляе ноўтбук і зніжку на іншыя рэчы, неабходныя для працы.

Падаць заяўку

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота ўдзельнікаў праграмы «Настаўнік для Беларусі»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?

Грамадства

Праца ў вясковым Доме культуры — як і што гэта?

Праца ў вясковым Доме культуры — як і што гэта?

Адказваюць нашыя маладыя рэспандэнткі.

Спорт

Чэмпiёнка свету па рукапашным баі Вольга Камарова: Сiлавыя здольнасцi — толькi ў спорце

Чэмпiёнка свету па рукапашным баі Вольга Камарова: Сiлавыя здольнасцi — толькi ў спорце

Гераiня лiчыць, што любыя перамогi або няўдачы залежаць ад нас самiх i ад веры ў сябе.