Вы тут

ЮНЕСКА разам з партнёрамі запусціла глабальную кампанію “Вучыцца бяспечна”


У свеце кожны трэці навучэнец сутыкаецца ў школе з гвалтам і цкаваннем. Тыя дзеці і падлеткі, якія падвяргаецца ганенню, у два разы часцей за астатніх усур'ёз задумаюцца пра суіцыд, пакутуюць ад дэпрэсіі, нізкай самаацэнкі, прапускаюць заняткі, маюць праблемы са здароўем.


Стратэгічным прыярытэтам ЮНЕСКА і сістэмы адукацыі кожнай краіны з’яўляецца забеспячэнне ўсім дзецям, падлеткам і маладым людзям магчымасці атрымліваць адукацыю ў бяспечным, свабодным ад гвалту інклюзіўным адукацыйным  асяроддзі.

З мэтай больш якаснага планавання сваёй дзейнасці ЮНЕСКА запрашае педагогаў далучыцца да глабальнага апытання, якое дазволіць атрымаць з першых рук інфармацыю аб тым, як настаўнікі разумеюць гвалт у школе, як яны на яго рэагуюць і якія навучальныя праграмы могуць ім дапамагчы стаць больш падрыхтаванымі і ўпэўненымі ў сабе ў падобных сітуацыях.

Уся прадстаўленая ў апытанні інфармацыя застанецца ананімнай. Яна будзе прадстаўлена ў ЮНЕСКА толькі ў выглядзе абагульненых вынікаў даследавання. Інфармацыя аб рэспандэнтах і выказаныя імі меркавання не будуць разгалошаныя. У ходзе апытання асоба рэспандэнтаў ніякім чынам не ідэнтыфікуецца.

Прайсці апытанне на рускай мове

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.