Вы тут

Кітай уводзіць смяротнае пакаранне за ўтойванне сімптомаў каранавіруса


У Кітаі могуць пакараць смерцю за наўмыснае ўтойванне сімптомаў новага каранавіруса COVID-19 або скажэнне інфармацыі аб стане хворага, гаворыцца ў апублікаванай у суботу, 15 лютага, заяве кітайскага суда, паведамляе DW. Утойванне гісторыі сваіх падарожжаў таксама можа лічыцца крымінальным злачынствам. Чалавек, які стаў крыніцай інфекцыі і прывёў да распаўсюджвання віруса, будзе абвінавачаны ў стварэнні пагрозы грамадскай бяспекі. Ён можа быць прысуджаны да 10-гадовага альбо пажыццёвага турэмнага зняволення ці да смяротнага пакарання.


Нацыянальная камісія па ахове здароўя Кітая 15 лютага забараніла жыхарам з кашлем, тэмпературай і іншымі сімптомамі віруснага захворвання перасоўвацца па краіне ў аўтобусах, цягніках і самалётах. Акрамя таго, усе грамадзяне, якія вяртаюцца дадому пасля святаў з зоны ачага эпідэміі, павінны заставацца дома альбо пад наглядам урачоў 14 дзён, а тыя, хто адмовяцца ад каранціну, будуць пакараныя.

Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі склала 1665, вылечыліся 9419 чалавек, колькасць заражаных з моманту ўспышкі захворвання перавысіла 68 тысяч, паведамляе ТАСС.

Прэв'ю: NIAID

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».