Вы тут

Разглядаецца магчымасць замацавання квот на працоўныя месцы на прадпрыемствах для інвалідаў


Пра гэта заявіла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Святлана ЛЮБЕЦКАЯ на сустрэчы з ветэранамі-ўдзельнікамі баявых дзеянняў у сваёй выбарчай акрузе напярэдадні 31-й гадавіны вываду войскаў з Афганістана.


«Сёння ёсць рэчы, якія больш каштоўныя, чым матэрыяльны дабрабыт, нейкія бытавыя пытанні. Дзяржава не толькі дае права, але і патрабуе выкананне абавязкаў, — падкрэсліла дэпутат. — Вы — прыклад выканання абавязкаў. Я хачу, каб вы гэта ведалі, каб вы гэта чулі, каб вы разумелі, што дзяржава гэта цэніць».

Святлана Любецкая расказала, што разглядаецца пытанне пазбаўлення наймальнікаў магчымасці скасавання дагавора з працуючым інвалідам, які знаходзіцца на рэабілітацыі незалежна аб таго, колькі яна працягваецца. Пры скарачэнні штату інваліды ў першую чаргу павінны замацоўвацца на працоўных месцах. Абмяркоўваецца магчымасць, каб мясцовыя выканаўчыя органы ўлады прадугледжвалі квоту на прадпрыемствах для інвалідаў.

«Мы ўсе жывём у грамадстве. Такое можа здарыцца з кожным, таму гэтыя месцы павінны быць гарантаваны», — сказала парламентарый.

Па яе словах, на ўвазе дэпутацкага корпуса і пытанні медыцынскага забеспячэння ветэранаў, забеспячэння інвалідаў неабходнай інфраструктурай. З улікам сацыяльна-эканамічных магчымасцяў дзяржава прапрацоўвае сітуацыю з ільготамі, каб знайсці баланс інтарэсаў розных катэгорый грамадзян.

«У Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца праект закона аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі. Ён таксама датычыцца катэгорыі асоб, якія ў выніку пэўных падзей маюць праблемы са здароўем і маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне», — падкрэсліла старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве.

На сустрэчы ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна Мінска таксама прысутнічаў кіраўнік адміністрацыі раёна Дзмітрый Пятруша, прадстаўнікі раённых службаў сферы ЖКГ, аховы здароўя, унутраных спраў, культуры, спорту. Ветэранаў прадстаўлялі члены Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць», Грамадскага аб'ядання «Асацыяцыя інвалідаў вайны ў Афганістане», Грамадскага аб'яднання «Памяць і абавязак», «Фонда сацыяльнай абароны ўдоў і дзяцей ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане і іншых лакальных канфліктах».

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: knews.kg

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».