Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Можа з'явіцца столькі рознабаковых інтарэсаў, што дома вы станеце рэдкім госцем. Добры тыдзень для творчых пачынанняў, фізічнай актыўнасці і наладжвання асабістага жыцця. Толькі не верце ліслівасці і кампліментам: той, хто кажа прыемныя словы, магчыма, мае схаваныя мэты. У канцы тыдня настае спрыяльны час для падарожжаў і камандзіровак.


ЦЯЛЕЦ. Прадставіцца ўнікальны шанц ператварыць сапернікаў у саюзнікаў, але дзейнічаць неабходна асцярожна і дыпламатычна. У аўторак чакайце важных падзей і навін, магчымая змена работы і новыя знаёмствы. У сераду і пятніцу не верце ніякім чуткам і плёткам: рабіць на іх нейкія высновы для сябе вельмі неразумна. У выхадныя, перш чым вырашаць узніклую праблему, пажадана параіцца з сям'ёй.


БЛІЗНЯТЫ. Можа з'явіцца страх не паспець нешта важнае. Але ўсё атрымаецца. Прычым нават хутчэй, чым можна было б спадзявацца. Вас чакаюць выдатныя перспектывы, асабліва ў асабістым жыцці, і ажыццяўленне запаветнай мары. Поспех сам плыве ў рукі, усё будзе атрымлівацца лёгка і без намаганняў.


РАК. Работы шмат як ніколі, але вас гэта не палохае. Бо наперадзе хуткі ўздым па кар'ернай лесвіцы. Цяпер адказны перыяд для прафесійнага росту і звязаных з ім службовых і матэрыяльных дасягненняў. У асабістым жыцці не ўсё так гладка. Але затое зразумееце, хто вам сапраўды патрэбны, а з кім не па дарозе.


ЛЕЎ. Пачуццё няўпэўненасці будзе перашкаджаць засяродзіцца на рабоце. Паверце, у вас больш сіл і ведаў, чым вы думаеце. Інтуіцыя абвострыцца як ніколі. Нават у складаных і нязвыклых сітуацыях вы беспамылкова знойдзеце правільную лінію паводзін. У канцы тыдня, не гледзячы на ўсеагульны хаос і мітусню, паспрабуйце захаваць веру ў лепшае. Планы на выхадныя ўзгадніце з блізкімі людзьмі.


ДЗЕВА. Паклічце на дапамогу працаздольнасць, добрасумленнасць і пунктуальнасць — і вы даможацеся поспеху. Не ўспрымайце крытыку ў штыкі. Калі вы не пакутуеце на лішнюю крыўдлівасць, то, убачыўшы свае памылкі і выправіўшы іх, толькі выйграеце. У сямейным жыцці не выключаны рознагалоссі — паспрабуйце зразумець не толькі свой пункт гледжання.


ШАЛІ. Надыходзіць добры час для рэалізацыі творчых праектаў. Спатрэбяцца такія якасці, як ініцыятыўнасць і рашучасць. У аўторак з'явіцца магчымасць выхаду на больш высокі прафесійны ўзровень з добрымі кар'ернымі перспектывамі. У чацвер не варта крытыкаваць калег або родных — вы зачэпіце іх за жывое. У выхадныя праявіце больш мяккасці і далікатнасці.


СКАРПІЁН. На гэтым тыдні ўдасца дасягнуць новых кар'ерных вышынь, можна разлічваць на дадатковы прыбытак і выгадныя прапановы. Можаце спакойна займацца сваімі справамі — даверце астатняе волі выпадку, і ўсё складзецца на вашу карысць. Адносіны з каханым чалавекам стануць вельмі важнымі. Знікнуць шматлікія праблемы мінулага.


СТРАЛЕЦ. Неабходна навучыцца жыць у згодзе з самім сабой і навакольнымі. Вашы энергія і напор акажуць вялікі ўплыў на ўсіх, з кім трэба будзе мець зносіны. Імкненне вылучыцца і дасягнуць жаданага прывядуць да запаветнай мэты. Сярэдзіна тыдня добрая для разважанняў, а не для рашучых дзеянняў. У выхадныя не выключаны рознагалоссі з сябрамі. Што ж, бывае.


КАЗЯРОГ. Надыходзіць час рашучых дзеянняў. Пры гэтым вы не будзеце ўпэўнены ў поспеху, але давядзецца ісці наперад. Вам могуць прапанаваць цікавую і перспектыўную работу. Магчыма, спатрэбіцца надоўга з'ехаць у іншы горад. На вас можа наваліцца шмат працы, але яна будзе цікавая і займальная. Адносіны з блізкімі будуць гарманічныя, а дзеці парадуюць сваімі дасягненнямі.


ВАДАЛІЎ. Можа здацца, што вы заблыталіся ў сітуацыі, якая стварылася ў асабістым жыцці. Вам неабходныя спакой і цішыня, каб разабрацца ў сабе. Магчымыя прасоўванне па службе або паездка за мяжу. Не адварочвайцеся ад дапамогі сяброў — вашы сілы і магчымасці не бязмежныя. Паспрабуйце не даваць падстаў для сваркі на рабоце і ў сям'і. Памятайце: свой свет шмат у чым вы ствараеце самі — беражыце сілы.


РЫБЫ. Вы становіцеся проста незаменным чалавекам на рабоце, без вас не могуць вырашыць многія задачы. Давядзецца апраўдваць давер. Толькі не рабіце гэта на шкоду асабістаму жыццю. У чацвер будуць ўдалыя паездкі і камандзіроўкі. У пятніцу магчымыя новыя цікавыя знаёмствы. Выхадныя добра правесці на свежым паветры.

Прэв'ю: lunday.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?