Вы тут

Спецпраект “Кластар. Культура. Журфак” запусцілі ў БДУ


Факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта сумесна з часопісам “На экранах” запусцілі сумесны спецпраект “Кластар. Культура. Журфак”.


У першым нумары за 2020 год на старонках часопіса з’явілася новая тэматычная рубрыка, дзе студэнты спецыяльнасці "Літаратурная работа (творчасць)" друкуюць рэцэнзіі і крытычныя матэрыялы да айчынных і замежных фільмаў. Першыя артыкулы з аглядам кінастужак XXVI Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” пад аўтарствам будучых літработнікаў выйшлі ў студзеньскім нумары “На экранах”. Рубрыку плануюць зрабіць пастаяннай для забеспячэння сістэматычнай уцягнутасці студэнтаў у падрыхтоўку часопіса.

Спецпраект арганізаваны ў рамках  створанага ў 2019 годзе на базе кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі БДУ кластара культурнай накіраванасці. Ён аб'ядноўвае намаганні Міністэрства адукацыі, выдавецкага дома «Звязда», Беларускага саюза журналістаў і факультэта журналістыкі БДУ і забяспечвае ўзаемасувязь навучальнага працэсу з прамысловай практыкай, творчае супрацоўніцтва студэнтаў з прадстаўнікамі медыясферы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.