Вы тут

Каманда БДУ выступіць на Міжнародным юрыдычным конкурсе імя Ф.Джэсапа ў ЗША


Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе студэнтаў факультэта міжнародных адносін БДУ ў нацыянальным адборачным этапе. У склад каманды ўвайшлі трэцякурснікі Станіслаў Лашкевіч, Ірына Галубіч, Вольга Апімаха і магістрантка Лілія Галаўко, якая таксама была прызнана найлепшым спікерам конкурсу. Акрамя таго, каманда ФМА БДУ перамагла ў намінацыі “Найлепшая пісьмовая праца”. Трэніруе каманду выпускніца ФМА Кацярына Шкарбута.


Усяго ў нацыянальным адборачным этапе за права прадстаўляць краіну ў ЗША змагаліся восем зборных: каманды ФМА і юрыдычнага факультэта БДУ, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО”, БІП-Інстытута правазнаўства, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, ГрДУ імя Я. Купалы і Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Па выніках выступлення ў адборачным туры упершыню ў ЗША былі запрошаны студэнты БІП -Інститута правазнаўства ў статусе выставачнай каманды.

Фінал міжнароднага конкурсу адбудзецца ў красавіку ў Вашынгтоне (ЗША). Ён  будзе складацца з вуснага і пісьмовага этапаў  і пройдзе ў форме гульнявога судовага працэсу, дзе студэнты выканаюць ролю юрыдычных дарадцаў. Будучыя прававеды прадставяць пазіцыі сваіх кліентаў (дзяржаў) у Міжнародным Судзе ААН і пісьмовую пазіцыю істца і адказчыка. Усе заданні выконваюцца на англійскай мове.

Даведка.

Конкурс па міжнароднаму праву імя Ф. Джэсапа (The Philip C. Jessup International Law Moot Court Competition) быў заснаваны ў 1960 годзе. Гэта самыя  прэстыжныя  ў свеце спаборніцтвы па міжнароднаму публічнага праву, свайго роду “алімпійскія гульні”  для будучых юрыстаў. У Беларусі конкурс праводзіцца Асацыяцыяй міжнароднага права і арбітражу (BILA).

Штогод у спаборніцтвах удзельнічаюць каля 2 000 студэнтаў з больш як 550 унінверсітэтаў  свету. Каманды факультэта міжнародных адносін БДУ традыцыйна займаюць высокія пазіцыі ў фінальных спаборніцтвах. Так, у 2016 годзе студэнткі Белдзяржуніверсітэта заваявалі “серабро” спаборніцтваў у намінацыі “Найлепшая пісьмовая праца”, у 2017 годзе занялі першае месца ў намінацыі “Паказальныя выступленні”, а ў 2019 годзе ўвайшлі ў ТОП-100 найлепшых выступоўцаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: kudapostupat.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.