Вы тут

Праект «ПІН_КОД» дае па пятніцах вольную трыбуну для школьнікаў


Студыя маладзёжнага інтэрактыўнага праекта «ПІН_КОД» у прамым сэнсе стала адкрытай: кожную пятніцу вядучыя саступаюць месца сваім гледачам. А школьнікі, застаўшыся ў здымачным павільёне без дарослых, абмяркоўваюць актуальныя, важныя і злабадзённыя тэмы.


Ідэя новай рубрыкі з'явілася з падказкі саміх гледачоў-падлеткаў, таму што часам іх погляды на многія рэчы кардынальна разыходзяцца з пазіцыяй дарослых. А калі людзі старэйшага пакалення даюць ім парады ў эфіры, то гэта выклікае хутчэй скептыцызм, чым жаданне верыць і прыслухоўвацца. Школьнікі стаміліся ад павучанняў і хочуць адкрыта абмяркоўваць «свае тэмы», дзяліцца прыколамі і гаварыць пра тое, што іх больш за ўсё раздражняе.

Па пятніцах студыя «ПІН_КОДа» будзе знаходзіцца ў іх распараджэнні. Выказаць сваю пазіцыю ў тэлеэфіры змогуць тыя, хто праявіць ініцыятыву і падасць заяўку на ўдзел у праграме. Зрабіць гэта можна, напісаўшы паведамленне ў суполцы «УКантакце» (vk.соm/ріnсоdе_b2) і прайшоўшы кастынг. Аднак няхай будучых прэтэндэнтаў гэта не палохае: адбор праходзіць у фармаце суразмоўя, дзе дастаткова патлумачыць, чаму тая ці іншая тэма вас хвалюе, і прадэманстраваць тое, наколькі вы можаце будаваць свае думкі, не саромеючыся быць незразумелымі і адстойваючы свае меркаванні.

— Падчас папярэдняй размовы з будучымі ўдзельнікамі мы абмяркоўваем розныя нюансы, каб рэдактары праграмы таксама маглі ўнікнуць у тэму, а потым падрыхтаваць яшчэ нейкі дадатковы матэрыял з відэа, меркаваннямі спецыялістаў. І мы, вядома, разумеем, што, трапляючы ўпершыню ў тэлевізійную студыю, дзеці губляюцца і ім патрэбны час і кола аднадумцаў, каб разняволіцца і размаўляць адкрыта, — зазначае кіраўнік праекта «ПІН_КОД» Ягор Шолькін. — Па папярэдніх здымках можна сказаць, што ідзем у правільным кірунку: знаёмства і размова з дзецьмі даюць нам больш дакладнае ўяўленне пра тое, чым яны сёння жывуць і пра што размаўляюць у коле сяброў. Гэта і сучасныя накірункі музыкі, і іх уяўленне пра дасягненне поспеху, і спосабы самавыяўляцца праз знешнасць, і многія іншыя тэмы. Мы гатовыя выслухаць ідэі і, калі тэма сапраўды актуальная, нават арганізуем выязную студыю для здымак у любым населеным пункце Беларусі.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: «ПІН_КОД» — для тых, хто ў тэме!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.