Вы тут

Чакаецца сур'ёзная размова


Сёння ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці адбудзецца выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, якую ўзначальвае Міхаіл Русы.


Ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальнай вытворчасці, мяркуецца правесці грунтоўнае абмеркаванне праекта закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі». Да размовы запрошаны прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ветэрынарнай службы, спецыялісты племянной жывёлагадоўлі і іншыя.

Праграма пасяджэння, якое пройдзе на базе УКСП «Саўгас «Дабраволец», даволі насычаная. Зразумела, чакаецца сур'ёзная дыскусія аб мерах па забеспячэнні ўстойлівай і канкурэнтаздольнай вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

Сенатараў праінфармуюць аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, госці наведаюць малочнатаварны комплекс «Дуброва», бульбасховішча гаспадаркі, дзе пазнаёмяцца з практыкай удасканалення тэхналагічных працэсаў вытворчасці і захоўвання «другога хлеба».

Таксама запланавана правядзенне асабістага прыёму грамадзян Клічаўскага раёна.

Леанід Тугарын

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.