Вы тут

Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў па тэлефоне даклад міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка аб узаемадзеянні з Кітаем у барацьбе з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі і мерах, якія прымаюцца ў краіне па мінімізацыі пагрозы яе завозу і распаўсюджання, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Абмеркаваны вынікі аказання гуманітарнай дапамогі Кітаю. Міністэрствам аховы здароўя забяспечаны водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі, якая была дастаўлена двума авіярэйсамі.

У Беларусі на гэты момант выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай новым каранавірусам, не зарэгістраваны.

Уладзімір Каранік расказаў, што з 30 студзеня пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці работа санітарна-эпідэміялагічнай службы, хуткай медыцынскай дапамогі, усіх арганізацый аховы здароўя. Створаны неабходныя рэзервы лекаў, сродкаў індывідуальнай аховы.

Размова таксама вялася аб узаемадзеянні паміж рознымі міністэрствамі і ведамствамі ў рабоце па прадухіленні завозу і распаўсюджання віруса, арганізацыі санітарна-каранціннага кантролю.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па арганізацыі мерапрыемстваў і звярнуў увагу, што меры павінны быць эфектыўнымі, але не празмернымі.

Загаловак у газеце: Размова пра вірус і дапамогу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.