Вы тут

Больш за 20 чалавек выслухаў падчас выязнога прыёму ў Маладзечне Ігар Яўсееў


Больш за дваццаць чалавек выслухаў падчас выязнога прыёму ў Маладзечне памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў.


Як заўсёды не абышлося без жыллёвых пытанняў. Алена Васілеўна жыве ў арэнднай кватэры, у жніўні мінулага года яна напісала заяву аб выдзяленні сацыяльнага жылля. Аднак ёй адмовілі. Прычына — яе штомесячны сукупны даход перавышае пражытковы мінімум. Акрамя таго, жанчына прасіла паменшыць ёй арэндную плату, якая складае 180 рублёў у месяц. У яе невялікая пенсія, дзеці таксама дапамагчы не могуць. Алена Васілеўна не супраць працаваць, каб мець хоць і невялікую прыбаўку да пенсіі, але яе не бяруць на работу, паколькі ёй 67 гадоў. Ігар Яўсееў даручыў прадстаўнікам мясцовай улады разгледзець і прапанаваць жанчыне варыянты працаўладкавання.

А начальнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Бохан прапанаваў пенсіянерцы пакой у інтэрнаце, за які давядзецца плаціць усяго 15—20 рублёў. Тым больш што выбар ёсць. Як адзначыў старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, у горадзе налічваецца звыш 50 інтэрнатаў. Маладая маці Таццяна пражывае ў інтэрнаце, выхоўвае малое дзіця. Дзяўчына — сірата, стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў з 18 гадоў. Таццяне прапануюць арэнднае або сацыяльнае жыллё. Пытанне ўзялі на кантроль.

Жыхары вуліц Меліярацыйная і Гідратэхнікаў заклапочаны пытаннямі водаадвядзення. Для ўладкавання каналізацыі неабходна 250 тысяч рублёў. На гэтых вуліцах жывуць у асноўным пенсіянеры, а такая сума для іх непад'ёмная. Памочнік Прэзідэнта паабяцаў разабрацца ў сітуацыі і даручыў райвыканкаму сабраць інфармацыю аб пражываючых там пенсіянерах, каб паглядзець, чым ім можна дапамагчы.

Канстанцін Козел з вёскі Краснае прыйшоў на прыём ад імя землякоў, якія жывуць на вуліцы 1 Мая. Рака Уша, што працякае побач, часта разліваецца, падтоплівае падвалы, калодзежы. Мужчына асцерагаецца, што пітная вада забруджваецца. Мінулай вясной узровень жалеза быў у дзесяць разоў больш дапушчальнай нормы. Аднак, згодна з аналізамі водаканала, ніякага перавышэння не зафіксавана. Ды заяўнік не давярае спецыялістам. Выхад з сітуацыі — пракладка водаправода, але побач праходзіць аўтамагістраль, што ўскладняе правядзенне работ. Ігар Яўсееў даручыў разгледзець магчымасць устаноўкі калонак, якія часова дапамогуць зняць праблему.

Частка пытанняў датычылася зямельных адносін. У прыватнасці, Анастасія Яўгенаўна прасіла дапамагчы ў афармленні ўчастка для вядзення фермерскай гаспадаркі. Як паведаміла начальнік аддзела землеўпарадкавання Марына Чарняк, працэдура па выдзяленні зямлі прыпынена, паколькі выяўлена самавольнае збудаванне. Зямлю могуць прадаставіць толькі пасля зносу пабудовы, закон адзін для ўсіх, рэзюмаваў Ігар Яўсееў.

— Кіраўнік дзяржавы вызначыў 11 гарадоў як паказальныя. У ліку іх і Маладзечна. Мы пастараемся стварыць тут самыя камфортныя ўмовы для працы, адпачынку, жыцця людзей. Няхай нейкія пытанні не зможам вырашыць адразу, але чалавеку параім, падкажам, растлумачым, што рабіць далей, — адзначыў напрыканцы прыёму Ігар Яўсееў.

А пасля памочнік Прэзідэнта пабываў у філіяле «Мінаблтранса» — аўтобусным парку № 4. Раней там узнікалі вытворчыя праблемы, цяпер абнаўляецца рухомы састаў. Ігар Яўсееў пагутарыў з калектывам, кіраўніцтвам прадпрыемства, пацікавіўся, як ідуць справы, на свае вочы пабачыў сітуацыю.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: bobr.by

Загаловак у газеце: Пачуць і дапамагчы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Грамадства

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

З Леанiдам Левiным, славутым нашым архiтэктарам, мяне пазнаёмiў Генадзь Бураўкiн — яго даўнi, харошы сябра.

Грамадства

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Без мiлiцыi мы нiяк», — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з мiнiстрам унутраных спраў Юрыем Караевым, маючы на ўвазе сiтуацыю з каранавiрусам. 

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.