Вы тут

Вырошчваем цыбулю з сакавітымі пёрамі і крэс-салату


Як вырасціць цыбулю з сакавітымі пёрамі

Дні становяцца трохі святлейшымі і гэта першая прыкмета таго, што час пачынаць вырошчваць зялёную цыбульку, якую можна будзе дадаваць у дзённы рацыён і атрымліваць вітаміны. Сілу ён набірае з цыбуліны, а таму маленькая працягласць светлавога дня для яго не будзе праблемай.

Каб пачаць, патрэбна цыбуліна, альбо звычайная, альбо спецыяльная — для пер'евых цыбуль. У другім выпадку вынік будзе лепшы, але.

Выбіраючы гатункі цыбулі на пяро, не палянуйцеся разрэзаць цыбуліну ўпоперак (калі ёсць такая магчымасць), каб паглядзець, колькі зародкаў у ёй утварылася. Пры наяўнасці толькі адной пупышкі ў цыбуліны колькасць зяленіва будзе невялікая. Таму варта выбіраць шматзачаткавыя сарты. Вельмі важна правільна выбраць цыбуліну — яна не павінна быць пашкоджанай, таму што з такой вырастае не пяро, а гнілая цыбуліна.

Лепшага выніку атрымаецца дамагчыся, калі пасадзіць цыбуліну ў зямлю, багатую мінеральную рэчывамі і пры гэтым нейтральную. Купляючы ў краме, можна проста браць субстрат «для расады» — ён прыдатны для цыбулі ў хатніх умовах. Калі не хочацца займацца з грунтам, можна проста паставіць цыбулінкі вертыкальна ў паддон, падліваючы час ад часу ваду, каб яна закрывала карані.

Пры пасадцы 2/3 цыбуліны павінна быць над зямлёй, а пад зямлёй — адна траціна. Пасля гэтага субстрат важна ўвесь час трымаць вільготным. Калі пасадзіць і трымаць цыбулю ў цёмным памяшканні, пёры будуць светлымі і цьмянымі. Чым больш светлае месца выбрана, тым больш насычаны зялёны колер будзе ў пёраў.

Пасадзіўшы расліну і пачаўшы яе рэгулярна паліваць, трэба набрацца цярпення — адразу нічога не «праклюнецца». Але затое калі з'явяцца першыя парасткі — толькі трымайся, растуць яны сапраўды хутка.


Крэс-салата — ідэальная расліна

Яна расце хутка, даглядаць нескладана. Не патрабавальная да святла, нават ценялюбная.

Аптымальная тэмпература для прарошчвання — + 7—15 °C. Калі яна падымаецца вышэй за +15 °C, рост раслін спыняецца. Ужываць крэс-салату ў ежу трэба, калі яна дасягае ў вышыню восем—дзесяць сантыметраў.

Ураджай збіраюць нажніцамі. Зразаюць роўна столькі, колькі хочуць выкарыстаць у ежу: крэс-салата не захоўваецца доўга. Таму яе трэба сеяць рэгулярна, лепш за ўсё — па схеме тры праз тры дні.

У ёмістасць насыпаюць пласт грунту вышынёй каля трох сантыметраў, а можна раскласці баваўняную тканіну або папяровыя ручнікі. Па паверхні сеюць насенне і асцярожна ўціскаюць яго ў зямлю. Затым паліваюць пасевы цёплай вадой, накрываюць ёмістасць цёмнай паперай або чорнай плёнкай і ставяць у цёплае месца з тэмпературай не ніжэй за +7 °C. Пасля таго як насенне прарасце, здымаюць накрыўку і ставяць на светлае месца.

Незалежна ад таго, на якім субстраце вырошчваецца крэс-салата, ён павінен заставацца вільготным, але ні ў якім разе не мокрым. Пры вырошчванні крэс-салаты не трэба выкарыстоўваць угнаенні, яна вельмі непатрабавальная.

Гэтая расліна выкарыстоўваецца толькі ў свежым выглядзе як заправа да салатаў, мяса, рыбы, амлету, соусу, супу ці проста на бутэрброд. У сушаным выглядзе крэс-салата траціць шматлікія каштоўныя якасці.

Ірына Тамковіч

Загаловак у газеце: Першае зяленіва на падаконніку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».