Вы тут

Лукашэнка: Інфармацыйная атрута падобна да хімічнай зброі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Размова працягвалася больш за тры гадзіны.


Распачынаючы сустрэчу, Прэзідэнт выказаў гатоўнасць адказаць на любыя пытанні рэдактараў. А неабходнасць прадметнай размовы ўжо наспела: каля двух гадоў прайшло з таго часу, як у вядучых беларускіх СМІ змяніліся кіраўнікі. На думку Прэзідэнта, надышоў момант абмеркаваць выкананне даручэнняў, дадзеных у тым ліку і пры прызначэнні, пачуць бачанне далейшай стратэгіі працы, актуалізаваць задачы, якія стаяць перад сродкамі масавай інфармацыі. 

Задачы, прызнае беларускі лідар, «няпростыя ў няпросты час». Цяперашняе становішча абсалютна не схіляе кіраўніка дзяржавы да нейкай заспакоенасці. Супрацьстаянне, геапалітычная нестабільнасць у розных частках свету, у тым ліку ў нашым рэгіёне, — усё гэта на парадку сённяшняга дня. 

«Важным складнікам незалежнасці любой дзяржавы з’яўляецца інфармацыйны (мы яго называем) суверэнітэт. Хай будзе так. Гэта права праводзіць уласную інфармацыйную палітыку ў сваёй дзяржаве, фарміраваць нацыянальную інфармацыйную інфраструктуру, забяспечваць інфармацыйную бяспеку. Што да замежжа, то абсалютна сумленнае, добрае інфармаванне тых, хто цікавіцца Беларуссю, і нават тых, хто сёння, можа быць, і не цікавіцца Беларуссю. Інфармаваць пра тыя падзеі, тыя рэчы, якія адбываюцца ў нашай краіне. І гэта права мы, як суверэнная і незалежная дзяржава, на жаль, сёння мусім адстойваць што б там ні было, у тым ліку і на інфармацыйным полі. Здавалася б, ну чаго яшчэ нам тут змагацца і ваяваць — на гэтым полі, але на жаль, даводзіцца», — абазначыў пазіцыі Аляксандр Лукашэнка. 

«Адрозненне нашых сродкаў масавай інфармацыі — ашаламляльнае адрозненне на нашу карысць — у тым, што мы нашмат сумленней» 

Крыху менш за год таму ў нашай краіне распрацавана і прынята Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі — менавіта для супрацьстаяння новым рызыкам, выклікам і пагрозам. Гэта першы сур’ёзны крок у выпрацоўцы стратэгіі інфармацыйнай бяспекі, але ён таксама можа патрабаваць удасканаленняў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: даўно адышлі ў нябыт часы, калі прэса была толькі сродкам данясення інфармацыі. 

«Сёння гэта паўнавартасная зброя, прычым, як я ўжо раней казаў, масавага паражэння. Падтасаваныя факты, фэйкі і дыпфэйкі, так званая постпраўда, калі аўдыторыяй умела маніпулююць, наўмысна адводзячы ад сапраўдны важных праблем. Гэтая і іншая інфармацыйная атрута падобна да хімічнай зброі. Ці тое яшчэ будзе... Нас чакаюць яшчэ больш складаныя рэчы, якія проста складана будзе абвяргаць — прынамсі, у кароткі тэрмін. Гэтая няпраўда, гэтая хлусня выкошвае цэлыя пласты ўспрымальнага насельніцтва, робячы іх безабароннымі перад сваім разбуральным уздзеяннем. Таму інфармацыйнае проціборства цяпер адыгрывае асаблівую ролю», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт добра разумее, якая жорсткая сёння канкурэнцыя на інфармацыйным полі. Беларусь з усіх бакоў працятая рознымі медыйнымі патокамі, многія з якіх адкрыта дэструктыўныя. 

«Беларусь знаходзіцца ў самых складаных у гэтым плане адносінах. І не трэба нас параўноваўваць з такімі дзяржавамі, здаецца, як мы — Швейцарыя, Аўстрыя і гэтак далей, бо гэтыя дзяржавы існуюць у складзе магутнага, велізарнага Еўрапейскага саюза і заўсёды абапіраюцца на сваіх саюзнікаў. Сама меней, у спіну ім не страляюць. Мы ж знаходзімся ў такім становішчы, што нам і ад саюзнікаў дастаецца, і ад супернікаў (ці ворагаў, як мы называлі). І ў гэтым плане Беларусь прастрэльваецца з усіх бакоў», — заявіў лідар краіны.

У буйных замежных СМІ ў адносінах да нашай краіны часта з’яўляюцца інсінуацыі, а часам і зусім яўная хлусня і паклёп. У такіх няпростых умовах, лічыць Аляксандр Лукашэнка, надзвычай важна ўзяць і ўтрымаць увагу, але пры гэтым не страціць давер гледачоў, чытачоў і слухачоў. Неабходна сумленна і аб’ектыўна гаварыць з аўдыторыяй на зразумелай мове. 

«У нас гэтага крыху не хапае. Адрозненне нашых сродкаў масавай інфармацыі — ашаламляльнае адрозненне на нашу карысць — у тым, што мы нашмат сумленней. Беларускія СМІ абсалютна праўдзіва выкладаюць тую ці іншую тэму ці інфармацыю», — ацаніў Прэзідэнт.

Тэлебачанню — адыход ад замежных платформаў, друкаваным СМІ — больш аналітыкі 

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што інтэрнет не здолее перацягнуць абсалютную большасць аўдыторыі ў анлайн. 

«Канешне, у апошні час інтэрнет усё больш і больш заваёўвае сваю прастору. Хай гэта будзе на дадзеным этапе як дадатак да традыцыйных СМІ. Можа, яны ўжо дзесьці ўпоравень выйшлі, крыху наперад па некаторых кірунках, але традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі будуць заўсёды. На навінку заўсёды кідаюцца, асабліва моладзь. Пройдзе час, усё гэта схлыне, застанецца на сур’ёзным узроўні», — мяркуе лідар Беларусі.

Па яго словах, таленавіты журналіст можа і павінен быць лідарам грамадскай думкі. Сёння аблічча любога СМІ павінна вызначаць аўтарская журналістыка. А сродкам масавай інфармацыі неабходныя новыя асобы, цікавыя персаналіі, цікавыя тэмы. Пры гэтым Прэзідэнт заўважыў, што часта ў эфіры не хапае вастрыні і аператыўнасці. 

Таму ад тэлебачання Аляксандр Лукашэнка чакае адыходу ад замежных платформаў, бо далёка не ўсё, што там ёсць, добрай якасці, а Беларусі трэба больш уласнай тэлепрадукцыі. Друкаваным СМІ, каб утрымацца на плаву ў сучасным лічбавым свеце, Прэзідэнт параіў актыўна займацца аналітыкай. 

«Канешне, мы заўсёды былі і будзем аб’ектыўныя. Але нашы навіны, наша сумленная пазіцыя павінны быць данесены да кожнага і пачутыя ўсімі. Нам увогуле саромецца няма чаго (а ў нас часам гэта бывае). Мы працуем на сваю краіну і свой народ. Дзякую богу, мы ўжо адышлі ад таго, што было ў сярэдзіне 90-х, пасля распаду Савецкага Саюзу, калі журналісты ўсе былі „нашы“, „не нашы“. Вы ўжо на роўных з імі канкурыруеце, у вас ужо камяні так не кінуць», — звярнуўся да кіраўнікоў СМІ Аляксандр Лукашэнка.

Згодна з інфармацыяй прэс-службы Прэзідэнта, на пачатак года ў нашай краіне зарэгістравана 1614 друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, 9 інфармагенцтваў, 20 сеткавых выданняў, 270 тэлерадыёвяшчальных СМІ. Акрамя таго, на тэрыторыі рэспублікі распаўсюджваецца больш за 270 замежных тэлепраграм і ікаля трох тысяч замежных друкаваных СМІ.

У Беларусі будуць створаны медыявымяральнік і навінавы тэлеканал

Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч паведаміў журналістам, што пастаўленыя Прэзідэнтам на нарадзе канкрэтныя задачы ў большай ступені тычыліся якасці медыяпрадукту. У прыватнасці, у Беларусі плануецца стварэнне айчыннага медыявымяральніка, які мусіць пачаць працаваць ужо сёлета і будзе вырашаць задачы для ўсяго рынку тэлевізійнай рэкламы, і навінавага тэлевізійнага канала.

«Безумоўна, ішла гутарка аб тым, што сённяшні парадак дня на старонках газет, электронных сродкаў масавай інфармацыі мусіць адпавядаць задачам, якія краіна будзе вырашаць сёлета», — дадаў міністр.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант распавёў пра новы навінавы тэлеканал.

«Я разглядаў бы гэты праект як праект усіх дзяржаўных СМІ. Гэта будзе, як мы пакуль бачым, тыповы навіннай інфармацыйна-аналітычны тэлевізійны канал. Можна параўнаць, напэўна, з Euronews, можа быць, з BBC, хай гэта нясціпла, пакуль мы яшчэ не стварылі яго. Як мы мяркуем, вяшчаць ён будзе з 7.00 да 24.00. будзе створаны на базе Белтэлерадыёкампаніі, Агенцтва тэленавін. Гэта будзе асобная кнопка. І ён будзе працаваць ва ўвязцы з пашыранай інтэрнэт-дырэкцыяй Белтэлерадыёкампаніі, якую таксама вось-вось чакаюць вялікія рэформы. Усе нашы пре дложения былі падтрыманы. І цалкам магчыма, што ў бліжэйшы час у нашай краіне з’явіцца яшчэ адзін інфармацыйны інтэрнэт-партал. Гэта будзе сімбіёз тэлебачання і інтэрнэту», - распавёў Іван Эйсмант.

Паводле яго слоў, у праекце могуць удзельнічаць усе тэлеканалы і іншыя СМІ, у тым ліку друкаваныя. «Гэта будзе вялікая шматгадзінная пляцоўка для ўсіх — блогераў, аналітыкаў ... Натуральна, для навінавых выпускаў. Мы будзем рады бачыць усіх у сябе», — падкрэсліў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.

Стаіць задача, каб у бягучым годзе новы канал быў як мінімум зарэгістраваны. «З сённяшняга ж дня пачнем працаваць над тым, каб ён як мага хутчэй выйшаў у эфір», — падкрэсліў Іван Эйсмант.

Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным публікацыі пра Беларусь у расійскіх СМІ і Telegram-каналах

Паводле слоў Прэзідэнта, Беларусь з усіх бакоў працятая рознымі медыйнымі патокамі, многія з іх адкрыта дэструктыўных, паведамляе БЕЛТА. «Беларусь знаходзіцца ў самым складаным у гэтым плане стаўленні. І не трэба нас, дапусцім, параўноўваць з дзяржавамі, такімі, быццам бы, як мы: Швейцарыяй, Аўстрыяй і гэтак далей. Абсалютна нельга, таму што гэтыя дзяржавы існуюць у складзе магутнага, вялізнага Еўрапейскага саюза. Яны заўсёды абапіраюцца на сваіх саюзнікаў і, па меншай меры, у спіну ім не страляюць, — адзначыў беларускі лідар. — Мы ж знаходзімся ў такім становішчы, што нам і ад саюзнікаў дастаецца, і ад супернікаў або ворагаў, як мы іх называлі. І ў гэтым плане Беларусь прастрэльваецца з абодвух бакоў. Ды і ў буйных замежных СМІ ў дачыненні да нашай краіны часта з’яўляюцца інсінуацыі, а часам і зусім заведамая хлусня і паклёп».

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што нядаўна папрасіў прэс-сакратара, каб яму падрыхтавалі падборку апошніх публікацый у расійскіх СМІ — буйных, дробных, Telegram-каналах. «За якімі стаяць канкрэтныя людзі, якія ва ўладзе. Таму што калі я вяду размову (не толькі мы пра нафту, газ гаворым, атамнай станцыі, грошах), я ўвесь час размаўляю па пытаннях СМІ, — расказаў Прэзідэнт. — Гэта сёння вельмі важна для нашага грамадства, у тым ліку і для расійскага. Мы тут сваё грамадства абаронім. Але мы ж сёння гандлюем з Расійскай Федэрацыяй. І што значаць, наконт, дапусцім, нейкага няякаснага тавару з Беларусі, асабліва прадуктаў харчавання. Людзей гэта насцярожвае».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абмяркоўваў гэтае пытанне з расійскім Прэзідэнтам: «Ён кажа: ты ведаеш, краіна большая... Вось і ў апошні раз з Мядзведзевым, Пуціным утрох мы сустракаліся, закранулі гэтыя тэмы. Кажа: гэта не мы. Кажу: як гэта  «не мы», калі за гэтым каналам стаіць вось такі і такі чалавек? і называю прозвішчы вядомыя, якія люта ненавідзяць ці ж за грошы нешта пачынаюць у наш адрас скажаць»

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…