Вы тут

У Кітаі захоўваецца стабільная сітуацыя з занятасцю


У 2019 годзе развіццё рынку працы ў Кітаі заставалася стабільным, усе адпаведныя паказчыкі адпавядаюць пастаўленым раней гадавым мэтам. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных упраўлення, летась у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу ў Кітаі было створана 13,52 млн новых працоўных месцаў, што перавысіла ўсталяваны мэтавы паказчык на 2019 г. у 11 млн. месцаў. Такім чынам, ужо сёмы год запар іх штогадовая колькасць больш чым 13 млн.

У канцы 2019 года ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу па краіне склаў 3,62 працэнта, што апынулася значна ніжэй гадавога мэтавага паказчыка ўрада, усталяванага на ўзроўні 4,5 працэнта.

Дадзеныя Дзяржстата паказваюць, што летась колькасць працоўных-мігрантаў з сельскай мясцовасці ў Кітаі павялічылася на 0,8 працэнта ў параўнанні з 2018 годам - да 290,8 млн чалавек. Пры гэтым іх сярэднемесячныя даходы дасягнулі 3962 юаня (каля 582 долара) з гадавым прыростам на 6,5 працэнта.

Прэв'ю: silkroadnews.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?