Вы тут

Выдавецкі дом «Звязда» прэзентаваў выданне для дзяцей на трох мовах


Казкі для сяброў = Сказки для друзей = Contes pour les amis


8 лютага 2020 года на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе Выдавецкі дом «Звязда» прэзентаваў выданне для дзяцей на беларускай, рускай і французскай мовах «Казкі для сяброў».

У кнігу, укладзеную Ірынай Буторынай, увайшлі казкі вядомых беларускіх пісьменнікаў Алеся Карлюкевіча, Алеся Бадака, Алены Стэльмах, Міколы Чарняўскага, Міхася Пазнякова, Генадзя Аўласенкі, Анатоля Зэкава, Яніны Жабко. Пераклад на французскую мову ажыццявіў перакладчык Жан Гараньён. Мастацкім афармленнем выдання займаліся вучні сталічнай гімназіі № 75 імя П. В. Масленікава і студэнты факультэта пачатковай адукацыі БДПУ.

Прэзентацыя адкрылася прывітаннем намесніцы дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Юліі Дашкевіч, якая падзякавала ўсім, хто спрычыніўся да стварэння «Казак для сяброў», і выказала спадзяванне на тое, што з цягам часу сяброў і новых перакладчыцка-выдавецкіх праектаў будзе больш. 

Алена Стэльмах мела слова і як адзін з аўтараў кнігі, і як прадстаўніца Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна падкрэсліла надзвычайную прыемнасць у тым, што яе творы існуюць на трох мовах у адной кнізе. Пісьменніца распавяла і пра «тэст-драйв» напісанага першымі чытачамі, а менавіта — мастакамі-вучнямі і студэнтамі (якіх асобна прывіталі на прэзентацыі) — казкі ім спадабаліся яшчэ на этапе ілюстрацыйнай працы, аддзячыла перакладчыку Жану Гараньёну за асабліва адказны падыход да працы. 

Жан Гараньён

Першы сакратар Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юлія Араева адзначыла ўніверсальнасць казкі, што гэты жанр яднае ўсе сем’і свету, а прадстаўленае выданне паслужыць на карысць сяброўскіх стасункаў паміж народамі. 

Ад імя аўтарскага калектыву выказаліся Уладзімір Ліпскі, Міхась Пазнякоў і Мікола Чарняўскі. 

Уладзімір Ліпскі прызнаўся, што апошнім часам піша слова «Дзеці» з вялікай літары, што, па сутнасці, тры мовы, тры культуры, тры народы сабраны пад адной вокладкай дзеля дзяцей, каб найлепш паразумецца з імі, падрыхтаваць годную змену.

Міхась Пазнякоў адзначыў, што Беларусь вельмі любяць у свеце, а пераклад роднай літаратуры на замежныя мовы — сапраўдная падзея, якая ўзаемаўзбагачае і наша мастакае слова, і сусветнае, асабліва, калі гэта творы для дзяцей розных жанраў — яны спрыяюць умацаванню сувязі паміж генерацыямі.

Досведам працы над празаічнай казкай для зборніка падзяліўся паэт Мікола Чарняўскі. Прысутныя пачулі пра асабістую гісторыю з жыцця дачкі пісьменніка Насці, якая і стала прататыпам галоўнай гераіні казкі «Канюшынка». Напрыканцы прамовы для маленькіх наведвальнікаў прэзентацыі аўтар прачытаў павучальны верш «Воўк-абібок». 

Падчас сустрэчы мастацкі калектыў «Званочкі» гімназіі № 28 і вучаніца гімназіі № 17 Марыя Чупаева выканалі некалькі песень на беларускай, рускай і французскай мовах. 

Завяршылася прэзентацыя «Казак для сяброў» вялікай аўтограф-сесіяй з аўтарамі і перакладчыкам Жанам Гараньёнам. 

Марына ВАРАБЕЙ 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».