Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае прыём грамадзян і юрыдычных асоб


Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае прыём грамадзян і юрыдычных асоб. Сустрэчы пройдуць з 11 да 14 лютага.


У аўторак 11 лютага ў Баранавічах жыхароў прыме памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Анатоль Маркевіч, у Оршы — памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, у Мастах — першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб — начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Хрысціна Побаль.

12 лютага на прадпрыемстве «Белджы» ў Барысаве сустрэнецца з працоўным калектывам і выслухае звароты кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка. У гэты ж дзень жыхары сталіцы ў адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска змогуць звярнуцца да памочніка Прэзідэнта — інспектар па Мінску Віталя Прымы.

У чацвер праблемы быхаўчан выслухае намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, а намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Уладзімір Матусевіч правядзе прыём грамадзян у Добрушы.

У пятніцу, 14 лютага, са зваротамі грамадзян будзе працаваць у горадзе Бярозаўка Лідскага раёна памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, у Петрыкаве — намеснік начальніка ўпраўлення кіруючых кадраў і дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Аляксей Гуйда.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».