Вы тут

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці праводзіць конкурс творчых работ


Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці — філіял Нацыянальнага гістарычнага музея праводзіць адкрыты конкурс творчых работ «Сімвалы маёй краіны». Ён прымеркаваны да 25-годдзя Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.


На конкурс прымаюцца творчыя работы з выявай дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Работы могуць быць выкананы ў розных тэхніках: жывапіс, графіка, роспіс па шкле, саломапластыка, вышыўка і іншыя. «Мэта — паказаць у мастацкіх творах дзяржаўныя сімвалы як неад'емны атрыбут суверэнітэту нашай краіны», — адзначылі ў музеі.

Конкурс прадугледжвае два этапы. Прыём, апрацоўка і адбор творчых работ праходзяць з 3 лютага да 13 красавіка 2020 года. Фінальны этап, на якім будуць вызначаць пераможцаў і лаўрэатаў, будзе доўжыцца з 14 красавіка да 5 мая. Удзельнікаў будзе ацэньваць прафесійнае журы. Стваральнікаў лепшых твораў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі падарункамі. Творчыя работы пераможцаў возьмуць удзел у часовай экспазіцыі, арганізаванай у музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў гонар 25-годдзя зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў.

Прэв'ю: ekskursii.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».