Вы тут

Цяпер у Барысаве можна аплаціць праезд пры дапамозе QR-кода


На гэтым тыдні стала даступнай тэхналогія продажу і праверкі квіткоў у грамадскім транспарце ў электронным выглядзе з дапамогай QR-кода. Кампанія LWO і адзін з сістэмных банкаў краіны рэалізавалі такую магчымасць у аўтатранспарце Барысава.


Гаворка ідзе аб аплаце праезду праз мабільны дадатак «Аплаці ТМ». Гэта значыць, што набыць квіток цяпер можна непасрэдна ў салоне аўтобуса з дапамогай смартфона ўсяго ў адзін клік.

«Гэта якраз той прыклад, калі тэхналогіі, якія нараджаюцца ў фінансавым сектары, робяць больш даступнымі іншыя прадукты і паслугі, палягчаюць наша жыццё. Даная мабільная праграма з моманту свайго з'яўлення на рынку выходзіла за рамкі стандартнага фінансавага сэрвісу. Гэта цэлая экасістэма, якую стварае банк, і, што немалаважна, не толькі для сваіх кліентаў. Сэрвіс даступны любому жыхару краіны і дае магчымасць аплачваць тавары з дапамогай QR-кода, здзяйсняць плацяжы праз сістэму АРІП, пераводзіць грашовыя сродкі адно аднаму без камісіі незалежна ад таго, кліентам якога банка вы з'яўляецеся, — адзначыў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «Белінвестбанк» Андрэй Сакірка.

Купля білета адбываецца вельмі проста і хутка. У салоне аўтобуса размешчаны QR-коды для пакупкі электроннага білета на адну паездку. Пасажыру неабходна зайсці ў дадатак «Аплаці» і адсканіраваць QR-код. На форме пакупкі электроннага білета адлюструецца від транспарту і маршрут. Грамадзянін выбірае патрэбную колькасць білетаў і націскае «Аплаціць» або «Выхад». У выпадку паспяховай аплаты на экране тэлефона з'яўляецца інфармацыйнае паведамленне аб купленым электронным білеце.

Што датычыцца праверкі білета кандуктарам, то пасажыр заходзіць у дадатак «Аплаці», сканіруе QR-код кандуктара. Калі ў яго ёсць электронны білет, то пасля праверкі на мабільніку адлюстроўваецца табельны нумар кандуктара, PІN-код, які яму выдаецца штодзень, апошнія чатыры лічбы нумара тэлефона пасажыра, у якога правяраецца білет, колькасць правераных кандуктарам білетаў за суткі.

— Мы імкнуліся распрацаваць такое рашэнне, каб пры мінімальных часовых і фінансавых затратах арганізаваць продаж білетаў у грамадскім транспарце. Гэта проста, хутка і бяспечна. Не трэба мець справу з наяўнымі грашыма і сам працэс робіцца больш просты, — растлумачыў дырэктар кампаніі LWO Алег КАНДРАЦЕНКА.

Барысаў стаў першым горадам, дзе ўкаранёна інавацыйная тэхналогія аплаты праезду ў грамадскім транспарце з дапамогай QR-кода. Праект рэалізавалі за чатыры месяцы пры падтрымцы Мінаблвыканкама. Аўтобусы, абсталяваныя адпаведнай сістэмай, выехалі
6 лютага з гарадскога аўтобуснага парка № 3 «Мінаблаўтатранса». Разлічыцца за праезд з дапамогай QR-кода пакуль можна ў аўтобусах, якія курсіруюць па чатырох гарадскіх маршрутах.

У будучым такім чынам можна будзе набываць і праязныя білеты на працяглы тэрмін. У бліжэйшы час падобная сістэма платы за праезд будзе ўведзена і ў іншых гарадах Беларусі. У тэставым рэжыме продаж квіткоў у электронным выглядзе запушчаны ў грамадскім транспарце Гомеля.

Дадатак даступны для пампавання ў AppStore і Play Market.

Акрамя таго, у першай палове года ў Барысаве запланаваны запуск сэрвісу па аплаце праезду бескантактнымі карткамі.

Сяргей КУРКАЧ, Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: itc.ua

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.