Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень падыходзіць да новых распачынанняў, да рэалізацыі даўно задуманага. Вучыцеся шанаваць свой час. Не забывайцеся пра жывыя зносіны з блізкімі. Паспрабуйце не ўшчамляць інтарэсы партнёраў і калег па працы. Добры час для павышэння ўзроўню прафесіяналізму. Неабходна быць вельмі ўважлівымі, нават скрупулёзнымі, каб не дапускаць памылак.


Фота: gs.by

ЦЯЛЕЦ. Пашанцуе ў справах, у якіх неабходна праявіць ініцыятыву, напорыстасць і рашучасць. Можа з'явіцца шанц ператварыць сапернікаў у саюзнікаў і атрымаць поспех ва ўсім, чым трэба будзе займацца. Толькі не варта спрачацца з сябрамі і калегамі. Паспрабуйце падысці да рознагалоссяў творча і прадухіліць канфлікт. Наведванне сумнага, на ваш погляд, мерапрыемства ў нядзелю можа стаць пачаткам сапраўднай рамантычнай гісторыі.

БЛІЗНЯТЫ. Добра не толькі будаваць планы на будучыню, але паціху пачынаць іх рэалізоўваць. Атрымаецца нават тое, пра што вы даўно марылі, але ўжо страцілі надзею, што гэта спраўдзіцца. Не мяняйце свайго пункту гледжання каб дагадзіць каму-небудзь. Вы маеце права думаць не так, як іншыя. Кантактуйце, любіце, тварыце.

РАК. Неабходна прадумаць і рацыяналізаваць метады работы, паспрабуйце не марнаваць лішнія сілы на мітусню і пустыя зносіны. І вы зможаце многага дамагчыся. Толькі важна не ствараць перагрузак. У сераду атрымаеце пацверджанне, што мэта абрана вамі ўдала і можна сабой ганарыцца. Калі хтосьці папросіць дапамогі, не адмаўляйцеся, але і не прымайце груз чужых праблем на свае плечы. У выхадныя паспрабуйце не думаць аб праблемах.

ЛЕЎ. Паспрабуйце менш гаварыць і больш дзейнічаць, увасабляць задуманае ў жыццё. І не спрачайцеся з начальствам. Прысвяціце дому і блізкім людзям больш часу, гэта дазволіць ім прадэманстраваць сваю любоў да вас. Будзьце больш стрыманымі, выяўляючы свае эмоцыі, рэгулюйце дазіроўку, бо наступствы могуць быць непрадказальнымі.

ДЗЕВА. Цалкам імаверна, што вы адкрыеце для сябе новыя сферы дзейнасці і пазнаёміцеся з людзьмі, якія стануць партнёрамі і сябрамі. Вецер перамен успрымеце з радасцю, бо мернае жыццё відавочна стала дакучаць. Прыслухоўвайцеся да меркавання навакольных, гэта дазволіць зрабіць каштоўныя высновы, атрымаць слушную параду. Адмоўцеся ад кансерватыўнасці і стэрэатыпаў. У выхадныя не заставайцеся ў адзіноце.

ШАЛІ. Вы не прыміце ніякіх абмежаванняў. Вам неабходна незалежнасць ва ўсім: і ў думках, і ў справах, і ў дзеяннях, а самае галоўнае — у рашэннях. Але калі будзеце занадта бескампрамісныя, то верагодныя канфлікты. Праявіце тактоўнасць і дыпламатычнасць. Пра новыя ідэі лепш пакуль нікому не расказваць, час яшчэ не прыйшоў.

СКАРПІЁН. Вашы фантазіі і задумы могуць завесці даволі далёка. Ці гатовыя да таго, каб яны сталі рэальнасцю? На гэтым тыдні сусвет будзе схільны чытаць вашы думкі, і, жартам, рэалізоўваць іх у адвольным парадку. У сераду і пятніцу ў вас будуць удалыя перамовы і прыемныя сустрэчы. Падзеі, якія могуць адбыцца ў канцы тыдня, пакажуць, што любыя вашы мары здзяйсняльныя.

СТРАЛЕЦ. Захоўвайце ідэі і планы ў тайне, каб яны рэалізаваліся. Пажадана раўнамерна чаргаваць працу і адпачынак. Прыслухоўвайцеся да сябе, паспрабуйце пазбягаць любых сітуацый, якія здаюцца сумніўнымі. У працоўных зносінах варта праяўляць дыпламатычнасць і эмацыянальную раўнавагу. Праца можа паглынуць занадта шмат часу і сіл нават у выхадныя, затое прынясе прыбытак.

КАЗЯРОГ. У пачатку і канцы тыдня могуць узнікнуць напружаныя сітуацыі, таму выяўляйце разумную асцярожнасць. Не давайце адказ адразу, вазьміце час на роздум. У аўторак з'явіцца магчымасць вырашыць праблему, але для ўдалага завяршэння справы неабходна сканцэнтравацца і паслядоўна пераадольваць перашкоды. Паспрабуйце не выпусціць магчымасці, якія з'явяцца ў чацвер. Яны абяцаюць стаць базавымі для далейшай кар'еры.

ВАДАЛІЎ. Панядзелак здзівіць абставінамі і неспадзяванымі паваротамі падзеяў, якія раскрыюць вашы лепшыя якасці. У аўторак давядзецца экстранна заняцца назапашанымі справамі. У канцы тыдня магчымы перамены, да якіх вы псіхалагічна не падрыхтаваныя. Але не варта баяцца ўсяго новага. У выхадныя добра было б прывесці свой дом у парадак, вызваліць ад хламу сябе і блізкіх людзей, але не варта рабіць гэта без іх ведама.

РЫБЫ. На гэтым тыдні ў вас відавочна будзе прасочвацца імкненне ахапіць неабсяжнае. Практычна ў любой сферы вас чакаюць змены ў бок павелічэння. Пашырыцца кола зносін, узнікнуць новыя абавязкі. Магчыма, з'явіцца прычына, якая пакліча ў дарогу. Новыя знаёмствы будуць спрыяць прафесійнаму поспеху. Не выключана, што ў пятніцу давядзецца выдаткаваць час і грошы, каб дапамагчы сябрам. У нядзелю пастарайцеся захаваць разважлівасць і спакой ды добра адпачыць.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?