Вы тут

Мінабароны: Змены ў раскладзе хвароб абумоўлены развіццём медыцыны


Раніца пятніцы пачалася з гучнай навіны. Стала вядома, што ў Беларусі зменены пералік хвароб, якія вызначаюць прыдатнасць прызыўнікоў да тэрміновай службы. Сумесная пастанова Міністэрстваў абароны і аховы здароўя была размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў ноч на пятніцу. А набывае яна моц пасля афіцыйнага апублікавання. Гэта значыць, што новыя правілы пачынаюць дзейнічаць ужо падчас бягучага прызыву. 


— Узброеныя Сілы разам з тым абсалютна не зацікаўлены ў тым, каб у армейскія шэрагі трапілі маладыя людзі, якія большую частку часу службы будуць праводзіць не на службе, асвойваючы сакрэты баявой падрыхтоўкі, а на бальнічным ложку, — зазначыў палкоўнік медыцынскай службы, начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны Дзмітрый Альховік. 

Асноўныя змяненні наступныя. Па-першае, цяпер ліміт вугла скаліёзу павышаны да 17 градусаў. Па-другое, прыдатнымі цяпер прызнаюцца юнакі, у якіх дыягнаставана атлусценне ІІ ступені з індэксам масы цела да 36.9. Змены адбыліся і, так бы мовіць, з іншага боку. Калі ў прызыўніка індэкс масы цела знаходзіцца ў межах 16.9-18.5, то гэта цяпер таксама не перашкода для службы. Скарочаны і тэрмін часовай адтэрміноўкі пасля лазернай каагуляцыі з нагоды перыферычнай дэградацыі сятчаткі — з шасці да трох месяцаў. Закранула рэформа і часта траўмуемыя невусы, якія знаходзяцца ў зонах, дзе яны могуць траўмавацца з-за нашэння вайсковай формы, абутку ці знараджэння. 

— Змянілася ваенная форма вопраткі, — кажа Дзмітрый Альховік. — Яна стала больш зручнай і камфортнай. Аднак калі падчас службы высветліцца, што невус сапраўды траўмуецца, то салдата прызнаюць непрыдатным і звольняць. Ліміт па скаліёзе ў 17 градусаў прыняты ва Узброеных Сілах Расіі. Ён не перашкаджае працаваць у будаўнічай сферы, выконваць цяжкую працу. Таму гэтая норма дапушчальная, але не ва ўсіх воінскіх падраздзяленнях. 

Але што чакае юнакоў, якія былі раней прызнаны не прыдатнымі да службы ў адпаведнасцямі з дыягназамі, «грыф» якіх цяпер зменены? 

— Зараз яны залічаны ў запас па стане здароўя, — працягвае Дзмітрый Альховік. — Іх пераасведчанне будзе праведзена ва ўстаноўленыя тэрміны ў планавым парадку, як гэта і вызначана нарматыўнымі актамі. Гэта значыць, раз у тры гады. Пазапланавае пераасведчанне зараз не плануецца. 

Ранейшы дакумент, паводле якога ў ачы ў медыцынскіх камісіях выносілі вердыкты аб прыдатнасці да службы, быў прыняты напрыканцы 2010 года. Але, як асобна адзначыў Дзмітрый Альховік, за гэты час медыцына істотна прасунулася наперад. 

— Павялічыліся магчымасці па дыягностыцы і лячэнні хвароб. Сучасная лазерная карэкцыя зроку — зусім не тое, што было дзесяць год таму. Пашырыўся спектр, з’явіліся новыя віды лазераў, аперацыі сталі менш інвазіўнымі і патрабуюць меншага рэабілітацыйнага перыяду. Адпаведна, змены ў рэгламенце — гэта толькі пытанне часу. Увогуле, прыняцце дадзенай пастановы па сутнасці — планавая праца, якая ішла на працягу года. Гэты працэс не быў спантанным, ён не ўзнік раптоўна з-за нейкай патрэбнасці. 

Падчас працы над новым дакументам быў улічаны замежны досвед. У прыватнасці, Расіі. Пад пільны разгляд трапілі патрабаванні да тых, хто займаецца спортам і цяжкай фізічнай працай. 

— Мы знаходзілі нестыкоўкі, — згадвае Дзмітрый Альховік. — Даходзіла да таго, што юнак быў прыдатны для прафесійнага занятку спортам, але пры гэтым не мог служыць ва Узброеных Сілах. Гэтыя «лазейкі» былі абумоўлены двайным трактаваннем нормаў, і мы іх ліквідуем. 

Акрамя таго, у дакумент унесены пэўныя касметычныя змены.

Разам з тым у Міністэрстве абароны асобна зазначылі, што кардынальных змяненняў у так званым «Раскладзе хвароб» няма. 

— Колькасць людзей, якія трапяць у войска ў выніку змен, нязначная, — сцвярджае Дзмітрый Альховік. — Дакладную лічбу можна будзе назваць толькі па выніках вясенняга прызыву.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: astromeridian.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.