Вы тут

ЕБРР разлічвае, што Беларусь увойдзе ў пяцёрку краін, з якімі банк супрацоўнічае


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сумам Чакрабарці.


Фота БелТА.

Сума Чакрабарці не плануе перавыбірацца на трэці тэрмін, у ліпені яго паўнамоцтвы завяршаюцца. Таму сустрэча ў Палацы Незалежнасці пачалася са слоў шкадавання ад кіраўніка дзяржавы. Ад імя беларускага народу Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за ўсё, што было зроблена для Беларусі падчас кіраўніцтва банкам Сумам Чакрабарці.

«За гады супрацоўніцтва Банк інвеставаў у Беларусь каля трох мільярдаў долараў, толькі летась каля чатырохсот мільёнаў долараў. Мы ачышчалі ваду, уцяплялі дамы за гэтыя грошы, будавалі самыя сучасныя дарогі ў Беларусі. Гэта звязана з вашым імем, я тут нічога не перабольшваю», — Прэзідэнт нават прапанаваў адну з дарог назваць дарогай Чакрабарці — таму што найлепшыя трасы пабудаваныя з падтрымкай банка.

Як падкрэсліў кіраўнік краіны, дарогі будуюцца не толькі і не столькі для беларусаў, колькі для Расіі, іншых усходніх дзяржаў і Еўрапейскага саюза, калі ўлічыць, што толькі летась па тэрыторыі нашай краіны перамешчана 110 мільёнаў тон грузаў. Больш за 70 % з іх — грузы не для Беларусі.

Таму Аляксандр Лукашэнка з вялікай надзеяй глядзіць на далейшае супрацоўніцтва з Банкам у плане працягу будаўніцтва дарог. Разлічвае Беларусь і на дапамогу ва ўстанаўленні такіх жа сяброўскіх адносін з Вялікабрытаніяй, як з ЕБРР. Прэзідэнт запрасіў Суму Чакрабарці наведваць Беларусь у любы час, нават без віз і папярэджання.

У сваю чаргу кіраўнік ЕБРР падкрэсліў, што адносіны паміж Беларуссю і ЕБРР узмацняліся менавіта пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі.

Так, з першай сустрэчы ў 2015 годзе банк укладаў шмат у развіццё інфраструктуры нашай краіны. Летась Беларусь заняла 9 месца сярод краін па гадавым аб’ёме аперацый — інвестыцыі банка дасягнуўлі рэкордных 390 мільёнаў еўра.

«Мы разлічваем і на далейшае супрацоўніцтва, на тое, што Беларусь увойдзе ў пяцёрку краін, з якімі банк супрацоўнічае, у наступныя некалькі год», — абазначыў Сума Чакрабарці.

Ён не толькі падкрэсліў, што імідж Беларусі змяняецца да лепшага і становіцца больш пазітыўным у вачах акцыянераў, у тым ліку дзякуючы працы банка, але і высока ацаніў намаганні ў наладжванні адносін з Еўрапейскім саюзам і ЗША.

Сума Чакрабарці паведаміў журналістам, што за апошні год завершаны буйны праект на 126 мільёнаў еўра па рэканструкцыі і будаўніцтве дванаццаці мастоў, ажыццяўляўся праект па экспарце грузавікоў у Індыю.

«Беларуская эканоміка патрабуе далейшай мадэрнізацыі. І мы будзем працаваць, каб дапамагчы Беларусі прыцягнуць новых інвестараў і развівацца і надалей. Колькасць інвестыцый будзе залежыць ад умоў, у якіх мы працуем. Чым больш канкрэтных рэформ у палітыцы, стратэгіі — тым больш інвеставання ў пэўныя галіны эканомікі», — такія перспектывы бачыць прэзідэнт Банка.

У прыклад ён прывёў магчымасць набыцця долі ў Белінвестбанку, што будзе добрым знакам для іншых інвестараў. Гэта пытанне таксама абмеркавалі сёння з кіраўніком дзяржавы.

Сума Чакрабарці праанансаваў сустрэчы падчас інвестыцыйнага форуму ў маі — асобная сесія будзе прысвечана пытанням інвеставання ў беларускія праекты.

«Праца ў гэтым рэгіёне з’яўляецца прыярытэтам нашай стратэгіі, і рэгіён цалкам з’яўляецца прыярытэтным кірункам для працы нашага банку. Мы бы хацелі адкрыць для сябе новыя праекты — напрыклад, у галіне медыцыны. Акрамя таго, мы падзяляем зацікаўленасць Прэзідэнта ў развіцці „зялёнай эканомікі“. Толькі за апошні год 46 % інвестыцый былі менавіта ў гэтай галіне. Асаблівы інтарэс прадстаўляе электратранспарт», — паведаміў кіраўнік ЕБРР.

Ён прадставіў і новага кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі — Марыну Пятроў.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.