Вы тут

У Беларусі вядзецца пастаянны маніторынг стану тарфянікаў


У выніку буйнамаштабных меліярацыйных работ, праведзеных у мінулым стагоддзі, наша сельская гаспадарка атрымала 900 тысяч гектараў зямель на тарфяных глебах. У адрозненне ад дзярнова-падзолістых глеб, якія пераважаюць па краіне, тарфянікі маюць вышэйшае ўтрыманне арганічнага рэчыва і могуць даваць лепшыя ўраджаі. Але гэтыя землі патрабуюць асаблівай увагі, бо адбываецца здабыча торфу, да таго ж у значнай ступені такія глебы схільныя да эразійных працэсаў. Таму вядзецца пастаянны маніторынг іх стану.


Упершыню ў краіне вучонымі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі сумесна са спецыялістамі УП «Праектны інстытут Белгіпразем» створаны навукова-практычны даведнік, які не мае аналагаў на постсавецкай прасторы і ўтрымлівае актуальныя звесткі пра асушаныя і дэгратарфяныя глебы ў складзе сельскагаспадарчых зямель Рэспублікі Беларусь.

Даведнік паказвае распаўсюджанасць тарфяных і дэградаваных земляў па раёнах, абласцях і ў цэлым па рэспубліцы. Ёсць картаграмы дынамікі змен, бо ў якім бы ашчадным рэжыме мы сёння ні выкарыстоўвалі гэтыя землі, натуральнай заработкі торфу не пазбегнуць. Але ад умоў гаспадарання залежыць, наколькі доўга яны будуць служыць.

«Калі ў 2000 годзе ў нас было 190 тысяч гектараў дэградаваных глеб, якія ператварыліся ў тарфяна-мінеральныя, то апошнія даследаванні паказалі, што такіх зямель ужо 313,8 тысячы», — расказвае намеснік дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі па навуковай рабоце, доктар сельскагаспадарчых навук Мікалай ЦЫБУЛЬКА. Праведзеная вучонымі работа з'яўляецца важнай у плане адсочвання дынамікі змянення ўласцівасцяў гэтых глеб, што дазваляе рэкамендаваць для абласцей, раёнаў, зон сельскай гаспадаркі, дзе асабліва высокая доля тарфяных глеб, карэкціроўку структуры пасяўных плошчаў, размяшчэнне на іх севазваротаў, вырошчванне сельскагаспадарчых культур з высокай глебаабарончай здольнасцю.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Тарфянікі пад наглядам

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.