Вы тут

Што будзе з сядзібамі на ўзбярэжжы Нёмана? Куды працаўладкоўваць асуджаных?


На прыёме грамадзян старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў разгледзеў два пытанні. Кожны зварот быў прадстаўлены ініцыятыўнымі групамі. Адну з іх непакоіў лёс сядзібаў на ўзбярэжжы Нёмана, другая група прадстаўляла інтарэсы асуджаных, якія вяртаюцца з месцаў пазбаўлення волі.


Жыхароў вуліцы Рабочая, якая знаходзіцца ў абласным цэнтры на правым беразе Нёмана, не задавальняе рашэнне гарвыканкама аб выманні зямельных участкаў і зносе жылых дамоў. Заяўнікі расказалі, што іх дамы знаходзяцца ў добрым стане, гаспадары займаюцца добраўпарадкаваннем, да пабудоў падведзены ўсе патрэбныя камунікацыі, у тым ліку газ. Некалькі гадоў таму значная тэрыторыя вуліцы прыведзена ў парадак мясцовым прадпрыемствам «Зелянбуд», высаджаны дрэвы. Летась адбылася замена электраабсталявання.

І ўсё ж праблема тут існуе. Вуліца, якая складаецца з некалькіх дамоў, знаходзіцца на даволі небяспечным зямельным участку, па якім працякае гарадская рачулка Гараднічанка. Пры ліўнях адбываецца падтапленне дамоў і ўчасткаў. Літаральна нядаўна такім чынам жыхары былі пазбаўлены бетоннага мосціка, які быў пракладзены для пераходу ў цэнтр горада. Гэта выклікала прэтэнзіі з боку жыхароў. Маўляў, трэба гэты мосцік узнавіць.

Згодна з генеральным планам горада, прыбярэжная тэрыторыя, якая знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада, будзе не проста добраўпарадкоўвацца, а кардынальна мяняцца. Рэчку Гараднічанку наогул часткова «выпрамяць», каб не ствараць заторы. Адпаведная дакументацыя заказана ў праектным інстытуце.

— Праблемай мы займаемся, гэта гістарычны цэнтр горада, сюды ў першую чаргу наведваюцца турысты, і тэрыторыю трэба добраўпарадкаваць, — патлумачыў Уладзімір Краўцоў. — Частка жыхароў, дамы якіх стаялі ў самай нізіне, адселена. Але гэта не азначае, што заўтра прыйдзе бульдозер і пачне зносіць усё запар. Гэта доўгатэрміновы працэс. Мы пастараемся ўлічваць пажаданні тых, хто там пражывае. Але ўлады павінны думаць і аб небяспецы гараджан. А пражыванне на схілах каля рачулкі і ў межах Нёмана звязана з рызыкай разгула стыхіі.

Пры распрацоўцы праекта дамы, якія стаяць на больш высокіх пляцоўках узбярэжжа, пастараюцца не зносіць. Самі жыхары гатовы ўключыцца ў працэс добраўпарадкавання тэрыторыі і фінансаваць тыя меры перасцярогі, якія будуць патрэбны для ўмацавання схілаў. Таксама жыхары не маюць права нікога рэгістраваць у сваіх дамах. Перад зацверджаннем праекта пройдуць грамадскія абмеркаванні.

З пытаннем працаўладкавання асуджаных, якія вяртаюцца з месцаў пазбаўлення волі, звярнуліся да кіраўніка рэгіёна маці некаторых асуджаных. Па словах заяўніц, пасля вызвалення па амністыі не ўсё добра з работай. Жанчыны пацікавіліся, ці існуюць у рэгіёне квоты на працаўладкаванне і рэабілітацыю такіх людзей.

Як было патлумачана, такія квоты існуюць у кожным рэгіёне. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці забраніравана 1200 працоўных месцаў, і гэта лічба таксама можа мяняцца. Пры вызваленні асуджаны павінен звярнуцца ў службу занятасці па месцы жыхарства. Між тым не кожнага задавальняюць прапановы, якія вызначаны па квотах. Але многія, хто вяртаецца з месцаў пазбаўлення волі, страчвае свае былыя навыкі і можа прэтэндаваць у асноўным на нізкакваліфікаваную працу. Каб атрымаць спецыяльнасць, пры цэнтрах занятасці арганізаваны бясплатныя курсы перападрыхтоўкі. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці такія курсы ахопліваюць больш за 100 спецыяльнасцяў, якія запатрабаваны на рынку працы. Тым, хто не мае бацькоў, пасля выхаду на волю аказваецца матэрыяльная дапамога. Так, з 29 асуджаных, якія выйшлі па амністыі ўжо сёлета,
11 чалавек працаўладкавана.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Бяспечнае пражыванне і працаўладкаванне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».