Вы тут

Расія эвакуіруе беларусаў з Уханя


На кітайскі вірус nСоv-2019 у Беларусі ўжо абследавана больш за 300 чалавек. Ні ў адным выпадку ён не пацвердзіўся, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія БАРАДУН.


— У тых, хто прайшоў абследаванне, выяўлены грып тыпаў А і В, мікаплазма, рынавірусы і іншае. На сёння каранавірус у Беларусі не зарэгістраваны, — адзначыла прэс-сакратар.

Яна расказала, што Міністэрства аховы здароўя Беларусі кантактуе з расійскімі калегамі. Усе грамадзяне Беларусі, якія, знаходзячыся ў Кітаі, звязаліся з пасольствам Рэспублікі Беларусь у гэтай краіне і запрасілі эвакуацыю, атрымаюць месцы ў самалёце Расіі. Пакуль гэта дзесяць чалавек.

— Сёння-заўтра беларусаў эвакуіруюць, яны будуць знаходзіцца на каранціне ў Расіі. Пакуль яны адчуваюць сябе здавальняюча і пасля праходжання каранціну вернуцца ў Беларусь, — удакладніла Юлія Барадун.

Як паведамлялася раней, 2 лютага з кітайскага Уханя разам з грамадзянамі Казахстана эвакуіраваны пяць беларусаў. Яны дастаўлены ў Нур-Султан, дзе знаходзяцца ў супрацьінфекцыйным корпусе пры шматпрофільнай бальніцы і застануцца там да зняцця каранціну. Усе яны не маюць прыкмет хваробы. Казахскі бок дапаможа беларусам наладзіць устойлівую сувязь з роднымі. Гэта паабяцаў пасол Беларусі ў Казахстане Анатоль Нічкасаў у тэлефоннай размове з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам. Ім перададуць сім-карты мясцовых аператараў сувязі.

Колькасць лятальных зыходаў сярод тых, хто захварэў на пнеўманію, выкліканую каранавірусам nСоv-2019 у Кітаі, павялічылася да 425, захварэлі больш за 20 тысяч. За межамі Кітая вірус выяўлены ўжо ў больш чым 20 краінах. Пры гэтым улады КНР заяўляюць, што смяротнасць ад гэтага вірусу ў Кітаі складае 2,1 % ад захварэўшых, і яна значна ніжэйшая, чым смяротнасць ад грыпу, Эболы і вірусу рэспіраторнага сіндрому (MЕRS). Сапраўды смяротнасць ад так званага «птушынага грыпу»
ў 1997 годзе склала 52,8%. У 2002 годзе пры ўспышцы каранавіруса SАRS (атыповая пнеўманія) памерла 9,6 % інфіцыраваных. У 2009 годзе грып H1N1 (вядомы як «свіны грып») забраў жыцці 17,4 % захварэўшых. У 2012-м успышка каранавіруса MЕRS-СоV каштавала жыццяў 34,4 % хворых.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: minzdrav.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».