Вы тут

Германія зацікаўлена ў імпарце беларускіх тавараў


Аб гэтым паведаміў старшыня германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага Германіі Марк Хаўптман на сустрэчы са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах Андрэем САВІНЫХ.


Фота БелТА.

Беларускі парламентарый падкрэсліў: Беларусь разглядае Германію як ключавога партнёра ў Еўрапейскім саюзе. Размова ідзе, у прыватнасці, аб сацыяльных аспектах — досведзе ФРГ па фарміраванні грамадзянскай суполкі, рэалізацыі інтарэсаў розных сацыяльных груп, адзінай праграме развіцця краіны.

«Надзвычайна цікавы германскі вопыт па ўзаемадзеянні бізнесу і грамадства. Германія — першы і галоўны партнёр, асабліва ў галіне мадэрнізацыі эканомікі, паставак высакаякаснага абсталявання», — працягнуў Андрэй Савіных.

Дэпутат бачыць перспектывы для паглыблення прамысловай кааперацыі ў энергетыцы, хімічнай прамысловасці, машына- і прыборабудаванні, развіцці электратранспарту, а таксама ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

«Германія зацікаўлена ў падтрымцы інвестыцыйных працэсаў ад нямецкіх фірм на тэрыторыі Беларусі. У той жа меры мы хочам развіваць экспарт беларускіх вырабаў у Германію і ў Еўропу ўвогуле», — у сваю чаргу адзначыў Марк Хаўптман. Журналістам ён паведаміў, што вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва бачыць у галінах лічбавізацыі, будаўніцтва сельскагаспадарчай тэхнікі і электратранспарту, лагістыцы.

Андрэй Савіных нагадаў журналістам і пра магчымасць пашырэння ўзаемадзеяння праз вытворчасць кампанентаў для тэхнікі.

«У нас ужо ёсць станоўчы досвед у галіне аўтамабілебудавання. Гэта трэба развіваць і ўсяляк пашыраць гэтую практыку», — выказаў меркаванне дэпутат.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».