Вы тут

Што пакажа Выдавецкі дом «Звязда» на міжнароднай кніжнай выставе?


На кніжнай выстаўцы шукайце лагатып «Звязды».

У ліку больш чым 300 мерапрыемстваў, што пройдуць падчас 27-й Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, у Нацыянальным выставачным цэнтры на праспекце Пераможцаў, 14 адбудуцца таксама прэзентацыі новых кніжных праектаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі і супрацоўнікамі Выдавецкага дома «Звязда».


Такім чынам, шчыра запрашаем вас, шаноўныя кнігалюбы:

5 лютага

  • у 16.30 на дзіцячай пляцоўцы стартуе экавіктарына і майстар-клас «Другое жыццё адходаў» ад часопіса «Родная прырода», а ў 17.30 — прэзентацыя кнігі Яны Явіч «Уцёна ў Францыі».

6 лютага

  • з 15 да 16 гадзін пройдзе аўтограф-сесія Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа, аўтараў кнігі «Легендарныя героі беларускай гісторыі Хl—ХlХ стст.», якая ўбачыла свет у Выдавецкім доме «Звязда» ў 2020 годзе і змяшчае 37 біяграфічных нарысаў пра вядомых дзеячаў і народных герояў Беларусі з глыбокай даўніны да ХІХ стагоддзя.

7 лютага

  • у 12.30—13.00 на дзіцячай пляцоўцы запрашае на сустрэчу маленькіх чытачоў і іх бацькоў аўтарка кнігі-квэсту «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» Кацярына Хадасевіч-Лісавая. А 13-й гадзіне прадставіць сваю кнігу «Ні секунды цішыні» Дзмітрый Юртаеў, а 15-й — раскажа пра «Басю і яе чароўны свет» пісьменніца Надзя Бука;
  • у 15.00—15.30 на нацыянальным стэндзе выстаўкі будуць прэзентаваны зборнік паэзіі і прозы сучасных беларускіх аўтараў «Мая Радзіма» і фотапраект Уладзіслава Цыдзіка «Бачу Беларусь такой».

8 лютага

  • а 10-й гадзіне супрацоўнікі Выдавецкага дома «Звязда» сумесна з БДПУ імя М. Танка прадставяць кнігу «Казкі для сяброў», якая, дарэчы, выйшла адразу на трох мовах: рускай, беларускай і французскай, таму яе можна чытаць і дома з бацькамі, і ў школе на ўроках французскай. Свае казкі расказалі ў зборніку Уладзімір Ліпскі, Алесь Карлюкевіч, Алесь Бадак, Алена Стэльмах, Міхась Пазнякоў і іншыя аўтары, малюнкі ж да гісторый стварылі самі беларускія школьнікі, а таксама студэнты — будучыя настаўнікі малодшых класаў;
  • у 12.30 прэзентуе сваю кнігу «Гістарычныя прагулкі з Францыскам Скарынам» пісьменніца, журналістка і публіцыстка Інэса Плескачэўская, якая раскажа, якія адкрыцці зрабіла, падарожнічаючы па слядах першадрукара ў Празе, Падуі, Кракаве і Вільнюсе, і якія месцы раіць абавязкова наведаць сваім паслядоўнікам;
  • у 12.30 на дзіцячай пляцоўцы пройдзе прэзентацыя кнігі Ірыны Карнаухавай «Ах, які сёння дзень»; а 15-й гадзіне тут жа ўсе ахвотныя змогуць паглядзець спектакль «Дуб і крумкач» паводле твора Алены Стэльмах.

9 лютага

  • у 11.30 адбудзецца прэзентацыя кнігі Ягора Конева «Здані гарадніцы»;
  • а 12-й гадзіне на дзіцячай пляцоўцы — сустрэча з «Катом Зялёнкіным» і аўтарам гэтай кнігі Ларысай Калужанінай;
  • у 13.30 увазе наведвальнікаў прадставяць альбом «Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца» і выстаўку работ мастака.

Акрамя таго, творчыя сустрэчы з нашымі аўтарамі адбудуцца ў некалькіх сталічных кнігарнях:

5 лютага а 13-й гадзіне ў «КнігаПолісе» ўсіх ахвотных чакае Міхаіл Дзеравянка — пісьменнік, аўтар фантастычных аповесцяў і казак, галоўны рэдактар дзіцячых часопісаў «Гуляю з мамай», «Маміна сонейка» і «Мішутка»;

6 лютага ў «Кнігарні пісьменніка» прэзентуе свае новыя кнігі «Непаслухмяны Чмелік», «Птушыныя арэлі», «Як Гаўка ў космас збіраўся» вядомы пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоль Зэкаў, многія творы якога мы ведаем са школы;

6 лютага а 10-й гадзіне ў доме кнігі «Светач» пройдзе творчая сустрэча з паэтам, празаікам, перакладчыкам, мастаком і акцёрам Дзмітрыем Юртаевым, вершы якога — лёгкія, гучныя, шумныя — не толькі даспадобы іх героям-дзецям, але і выклікаюць усмешку ў бацькоў, бабуль і дзядуляў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Чытаем, слухаем, натхняемся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Без мiлiцыi мы нiяк», — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з мiнiстрам унутраных спраў Юрыем Караевым, маючы на ўвазе сiтуацыю з каранавiрусам. 

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.