Вы тут

Міністэрства сувязі выпускае марку да 100-годдзя з дня нараджэння Андрэя Макаёнка


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі 6 лютага выпусціць у абарачэнне паштовую марку "100 гадоў з дня нараджэння Андрэя Макаёнка", паведамляе "Белпошта".


Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Дызайн распрацавала Алена Мядзведзь, мастак - Таццяна Дольская.

Намінал "Н" адпавядае тарыфу на перасылку міжнароднай простай паштовай карткі непрыярытэтнай. Марка друкавалася ў Бабруйскай узбуйненай друкарні ім. А.Т.Непагодзіна. Тыраж складзе 35 тыс.

У дзень выпуску маркі ў аддзяленні сувязі №1 Мінска (крама "Філатэлія", вул.Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце "Першы дзень".

Андрэй Макаёнак - драматург, сцэнарыст, народны пісьменнік БССР.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.