Вы тут

Пасол ЗША ў бліжэйшы час прыедзе ў Беларусь


Да візіту дзяржсакратара ЗША Майкла Пампеа прыцягнута ўвага многіх людзей не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Упершыню з 1994 года, калі Мінск наведаў Біл Клінтан, амерыканскі палітык такога высокага ўзроўню прыязджае з афіцыйным візітам у Беларусь. За гэты час паспела вырасці цэлае пакаленне беларусаў.


Візіт Майкла Пампеа першапачаткова быў запланаваны на 4 студзеня, але з-за нападу на амерыканскае пасольства ў Іраку быў адменены. Мінск - частка вялікага еўрапейска-азіяцкага турнэ дзяржаўнага сакратара ЗША, якое складаецца з наведвання Вялікабрытаніі, Украіны, Беларусі, Казахстана, Узбекістана.


«Мы разумеем, што ў вас доўгая гісторыя адносін з Расіяй. Але мы не гаворым аб выбары паміж намі і імі»

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гатовы абмеркаваць з Майклам Пампеа ўсе пытанні двухбаковых адносін і шчыра адказаць на пытанні, якія існуюць у істэблішменце Злучаных Штатаў. 

«Вы павінны ведаць, што вы прыехалі ў нармальную краіну, дзе жыве нармальны народ і краіна гатова працаваць на стабільнасць і мір, прынамсі ў гэтым рэгіёне», — канстатаваў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка прывітаў Майкла Пампеа і сказаў, што шчыра рады сустрэчы па дзвюх прычынах. 

«Па-першае, вы адзін з архітэктараў сучаснай палітыкі Злучаных Штатаў Амерыкі. Так у нас прынята лічыць. Па-другое, вельмі добра, што вы пасля рознага роду непаразуменняў у адносінах паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі рызыкнулі прыехаць у Мінск і паглядзець на гэту краіну, што за народ, што за людзі, якая дэмакратыя, шмат яе ці мала і гэтак далей», — сказаў Прэзідэнт. 

Ён адзначыў, што за адзін дзень Майкл Пампеа не зможа вывучыць усе пытанні. Аляксандр Лукашэнка запэўніў,што Беларусь — міралюбівая краіна і народ. Да гэтага нас штурхае і менталітэт, і гісторыя. 

«Уся краіна (падчас Вялікай Айчыннай вайны — Зв.) была пакрыта канцлагерамі, яўрэйскімі гета. Кожны трэці загінуў — гэта кажа само за сябе, — падкрэсліў лідар краіны. — Таму і гісторыя і менталітэт беларускага народа абсалютна міралюбівы. Я ўпэўнены, што нават за кароткі прамежак часу знаходжання вас ў Беларусі вы гэта адчуеце».

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, напярэдадні візіта Майкла Пампеа ў Мінск шмат пісалі розныя бакі. 

«Тэма была вельмі вострая. Мяркую, і на Захадзе таксама, — удакладніў Прэзідэнт. — Усё зводзілася да таго, што нашы кіраўнікі не знаёмы, вось і пазнаёмяцца. Павінен іх расчараваць і вам нагадаць, што мы вельмі даўно знаёмы. Але, на жаль, завочна».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што беларусы разам з амерыканцамі праводзілі сумесныя мерапрыемствы спецслужбаў супраць тэрарызму, гандлю людзьмі. Гэта было ў тыя часы, калі Майкл Пампеа ўзначальваў ЦРУ.

«На нашым рахунку - некалькі аперацый па супрацьдзеянні распаўсюджання ядзерных элементаў. На мяжы з Беларуссю разам затрымлівалі злачынцаў, якія перемяшчалі праз мяжу ядзерныя матэрыялы ў бок Захаду», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка пра сумесную работу, назваўшы яе вельмі важнай для людзей.

У сваю чаргу, Майкл Пампеа паабяцаў павялічыць узровень двухбаковых адносін, і сказаў, што ў бліжэйшы час будзе прызначаны пасол ЗША ў Беларусі, які прыедзе ў нашу краіну.

«І вы ўбачыце, што ўсе намаганні добрай волі сканцэнтраваны на палітычным, дыпламатычным і іншых узроўнях. І мы працуем над тым, каб забяспечыць эканамічнае развіццё, каб амерыканскія прадпрыемствы былі тут, каб людзі ўносілі адпаведны ўклад у развіццё сваёй супольнасці, стварэнні працоўных месцаў. І мы гатовы падтрымаць вас у гэтым кірунку», - запэўніў Майкл Пампеа.

Майкл Пампеа адзначыў, што высока цэніць сумесную работу з Беларуссю па барацьбе з тэрарызмам і спадзяецца на далейшае развіццё гэтых стасункаў.

«Мы разумеем, што ў вас доўгая гісторыя адносін з Расіяй. Але мы не гаворым аб выбары паміж намі і імі, мы гаворым аб дыпламатычных стасунках», — звярнуў увагу Майкл Пампеа.

«Мы ўпэўненыя, што разам зможа і дамагчыся поспеху ў нашых сумесных адносінах. Мы шукаем магчымасці, паколькі я з’яўляюся першым дзяржсакратаром, які прыбыў ў вашу краіну з візітам», — завяршыў ён.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.