Вы тут

Вялікабрытанія выйшла з Еўрасаюза


Апоўначы па цэнтральнаеўрапейскім часе з 31 студзеня на 1 лютага, праз 188 тыдняў пасля рэферэндуму па Brexit, Брытанія фармальна выйшла з Еўрапейскага саюза. Падрыхтоўкі да моманту выхаду на працягу дня ішлі ў Лондане і Брусэлі, а Барыс Джонсан паабяцаў брытанцам «нацыянальнае адраджэнне». Пра гэта паведамляе ВВС.


«Я лічу, што гэта здаровае і дэмакратычнае рашэнне», — заявіў прэм’ер-міністр Барыс Джонсан ў пятніцу вечарам у сваім звароце да нацыі.

«Лічу, што пры ўсіх сваіх моцных баках, Еўрасаюз ужо 50 гадоў развіваецца ў напрамку, які больш не падыходзіць для нашай краіны», — заявіў прэм’ер, паабяцаўшы, што 31 студзеня стане пачатковай кропкай для «нацыянальнага адраджэння» Брытаніі.

Прэм’ер дадаў, што новая Брытанія будзе кантраляваць міграцыю, ствараць свабодныя эканамічныя зоны, не спыніць барацьбу з глабальным змяненнем клімату і нарэшце адолее злачыннасць.

Тэхнічныя падрыхтоўкі да моманту афіцыйнага выхаду з ЕС ішлі ўвесь дзень. У Бруселі ля будынка Еўрапарламента спусцілі брытанскі сцяг, замяніўшы яго на сцяг Еўрасаюза.

Прэв'ю: Getty

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.