Вы тут

Мінпрацы тлумачыць, што трэба ведаць аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні


У Мінпрацы і сацабароны растлумачылі, што важна ведаць індывідуальным прадпрымальнікам, самазанятым асобам, натарыусам і адвакатам аб выплаце абавязковых страхавых узносаў і фарміраванні страхавога стажу за 2019 год.


Фота БЕЛТА

У прыватнасці, у ведамстве нагадалі, што абавязковыя страхавыя ўзносы названым асобам неабходна выплаціць не пазней за 1 сакавіка 2020 года.

Пры гэтым, калі дзейнасць вялася ўвесь год, мінімальны памер узносаў за 2019 год для самазанятых асоб складае 1148,40 рубля (формула разліку: мінімальная заработная плата 330 рублёў x 29 % x 12 месяцаў). А мінімальны памер узносаў за 2019 год для ІП, адвакатаў і натарыусаў складае 1386 рублёў (формула разліку: мінімальная заработная плата 330 рублёў x 35 % x 12 месяцаў).

Калі ж дзейнасць вялася не ўвесь год (гэта значыць, ёсць перыяды неажыццяўлення дзейнасці), разлічыць суму ўзносаў з улікам перыядаў неажыццяўлення дзейнасці можна з дапамогай калькулятара.

Індывідуальныя звесткі па форме ПУ-3 (якая запаўняецца на падставе выплачаных страхавых узносаў і (або) перыядаў неажыццяўлення дзейнасці) павінны быць прадстаўлены не пазней за 31 сакавіка 2020 года.

У Мінпрацы і сацабароны нагадваюць, што выплата абавязковых страхавых узносаў гарантуе ўключэнне перыядаў дзейнасці ў страхавы стаж для прызначэння пенсіі. Акрамя таго, у адпаведнасці з заканадаўствам прызначэнне пенсіі ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці мінімальнага памеру страхавога стажу.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?