Вы тут

Што такое палеаанімалістыка?


Існавала гэта дагістарычная істота на Зямлі сярод мноства падобных на яе ў часы вельмі далёкага ад нас юрскага перыяду. За мінулыя 150 мільёнаў гадоў ад такіх насельнікаў планеты амаль не засталося слядоў. Але навукоўцы-палеантолагі са значнай дакладнасцю навучыліся бачыць скрозь час знешнасць гэтых істот.


Супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Дзмітрый Такальчык у вольны ад работы час захапляецца палеаанімалістыкай — маляваннем дыназаўраў і іншых жывёлін далёкіх гістарычных перыядаў. Кіруючыся сучаснымі навуковымі данымі, ён малюе іх у традыцыйнай тэхніцы алоўка. Калі гэта патрэбна, выкарыстоўвае камп'ютарныя тэхналогіі каляровага малявання.

Для большай дакладнасці малады палеаанімаліст карыстаецца фотаздымкамі акамянелых археалагічных знаходак, шкілетнымі рэканструкцыямі, зробленымі прафесійнымі палеантолагамі. Таксама ўжываюцца метады параўнальнай анатоміі.

Пра прызнанне каштоўнасці твораў вучонага сведчыць тое, што яго малюнкі знешнасці нядаўна адкрытых дыназаўраў былі надрукаваныя ў аўтарытэтным выданні «Natіonal Geographіc Россия».

Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.