Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пэўны арэол таямнічасці і загадкавасці на гэтым тыдні вам не перашкодзіць, а толькі будзе спрыяць зацікаўленасці навакольных у зносінах з вамі. Выкарыстанне новых ідэй і тэхналогій у рабоце дазволіць дамагчыся важных вынікаў. У прафесійнай сферы будзьце ўважлівыя ў выбары крыніц інфармацыі — магчымыя недакладнасці і скажэнні. Канфліктную сітуацыю ў сям'і ў чацвер пажадана своечасова заўважыць і абысці. Згадайце пра хатнія справы і праблемы, якіх назбіралася.

ЦЯЛЕЦ. Праявіце мудрасць і стрыманасць, а не паспешнасць і раздражняльнасць. Старайцеся пазбягаць глабальных спраў — менш буйныя, але больш рэальныя пытанні будуць удала вырашаны. Не паддавайцеся эмоцыям, пачуцці могуць прымусіць пайсці на неапраўданую рызыку. У панядзелак пажадана не абмяркоўваць сур'ёзных спраў з начальствам. У чацвер чакайце важных дзелавых прапаноў.

БЛІЗНЯТЫ. Вам неабходна сканцэнтраваць свае намаганні на дасягненні пастаўленых мэт. Не бойцеся цяжкасцяў і перашкод. Вам удасца іх лёгка пераадолець і атрымаць жаданае. Ёсць перспектывы для далёкіх, магчыма, замежных паездак. У асабістым жыцці вас чакае шмат прыемных і пяшчотных момантаў. У выхадныя паспрабуйце адпачыць і аднавіць сілы. Будзьце больш памяркоўныя і цярплівыя, стрымлівайце свае бурныя эмоцыі.

РАК. Паспрабуйце стаць больш уважлівымі, старайцеся не дапускаць памылак у рабоце. Пачынаючы з серады, вы станеце думаць на рэдкасць выразна і ясна, што будзе спрыяць зараджэнню мноства ідэй, якія пажадана падзяліць на рэальныя і ілюзорныя. У канцы тыдня будуць удалымі паездкі. Надзейнасць і дзелавая хватка дазволяць паспяхова супрацьстаяць апанентам у любой сітуацыі. Нядзеля можа парадаваць прыемнымі падзеямі.

ЛЕЎ. Давядзецца старанна рыхтавацца да важнай нарады або іспыту. У аўторак варта праявіць цярпенне, каб ажыццявіць сваю задуму. Праўда, для таго, каб усё сапраўды атрымалася так, як вы хочаце, спатрэбіцца яшчэ крыху ўдачы. У другой палове тыдня магчымы нечаканы паварот да лепшага ў адносінах з навакольнымі. Ваша звычайная камунікабельнасць узнімецца да нябачаных вышынь.

ДЗЕВА. Спрыяльны тыдзень для таго, каб штосьці змяніць і навучыцца новаму. Вас абавязкова наведае азарэнне, галоўная задача — не праспаць яго візіт. Чакае таксама і поспех у справах. Добра было б стрымацца, калі з'явіцца пякучае жаданне ацаніць учынкі іншых людзей і голасна іх пракаментаваць. У чацвер вы можаце страціць спакой і сон, і прычына гэтага будзе далёкая ад рамантыкі. Пятніца абяцае аказацца выдатным днём для прафесійных дасягненняў.

ШАЛІ. Надыходзіць час плённай, але манатоннай працы, а менавіта ў ёй вы можаце праявіць сябе як моцная асоба. Чаго не варта рабіць на гэтым тыдні, дык гэта мяняць месца работы. У аўторак цярпенне і праца абавязкова дадуць вынік, хоць і адбяруць масу сіл. На сераду не варта планаваць рамантычных сустрэч. У чацвер і пятніцу мірна займайцеся сваёй справай, але толькі да таго часу, пакуль не адчуеце стомленасці.

СКАРПІЁН. Могуць абвастрыцца пытанні кар'еры і ўлады, але ў выніку вы атрымаеце прыбытак і павышэнне. Абстаноўка на рабоце відавочна палепшыцца. Не бойцеся прымаць важныя рашэнні не толькі за сябе, але і за іншых. Вы адчуеце, што неабходныя начальству і калегам, толькі не будзьце ласыя на ліслівасць. Вашы дасягненні патрабуюць пацвярджэння практыкай, а магчымасць даказаць і адстаяць свае пазіцыі з'явіцца.

СТРАЛЕЦ. Пажадана прысвяціць дастаткова часу зносінам і новым знаёмствам. Паспрабуйце перагледзець сістэму каштоўнасцяў. Вы будзеце аб'ектам павышанай увагі. Не дазваляйце нясмеласці і лішняй сціпласці перашкодзіць атрымаць з гэтага максімальную выгаду. У другой палове тыдня сваякам можа спатрэбіцца дапамога.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні вы акуняцеся ў работу з галавой. Адкласці не атрымаецца. Не правакуйце сваімі дзеяннямі і выказваннямі незадаволенасць навакольных. Давядзецца адказваць за свае ранейшыя ўчынкі. Рабіце для іншых толькі тое, што зрабілі б для сябе. Магчымыя складаныя паездкі і напружаныя перамовы, але яны адкрыюць новыя перспектывы.

ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні вялікая частка ранейшых праблем будзе пераадоленая. Імаверная ўдалая паездка ці падрыхтоўка да яе. У панядзелак лепш пачакаць з пачаткам новых спраў і прааналізаваць сітуацыю ў асабістым жыцці. У сераду могуць праявіцца вашы скрытыя здольнасці. Чацвер абяцае падштурхнуць вас да прыняцця кардынальных рашэнняў. У пятніцу цікавыя ідэі могуць узнікнуць раптоўна, сярод іх будуць карысныя.

РЫБЫ. На гэтым тыдні вы адчуеце, што запатрабаваныя і патрэбныя як на рабоце, так і дома. Выкарыстоўваючы такія якасці, як пачуццё такту і здаровы сэнс, зможаце дасягнуць сапраўды бліскучых вынікаў. Але паспрабуйце рэальна ацэньваць свае сілы і магчымасці і браць на сябе толькі той аб'ём працы, з якім вы справіцеся без шкоды для здароўя. Чацвер спрыяльны для пошуку новай работы або дадатковай крыніцы даходаў. У суботу і нядзелю будзьце ўмераныя ў бытавых клопатах.

Прэв'ю: domashnyochag.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?