Вы тут

На выхадных зіма адступіць


Першы месяц года ў Беларусі выдаўся анамальна цёплы, і толькі ў канцы месяца з'явілася снежнае покрыва вышынёй ад 1 да 12 сантыметраў. Па Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, дзе ў сераду ўдзень і ўначы выпала больш за ўсё ападкаў, назіраецца адклад мокрага снегу, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Аднак ужо сёння з Заходняй Еўропы чакаецца зрушэнне ва ўсходнім напрамку цёплых паветраных мас, і снег стане інтэнсіўна раставаць.

Як прадказваюць сіноптыкі, у пачатку лютага па-ранейшаму будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі, у асноўным дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ў суботу ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 5 цяпла, удзень — ад плюс 2 па ўсходзе да 9 градусаў вышэй за нуль па захадзе краіны. У нядзелю будзе без замаразкаў нават уначы. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад плюс 1 градуса да 8 градусаў вышэй за нуль, удзень — ад плюс 3 да 9 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак захаваецца анамальна цёплае надвор'е. Спецыялісты падлічылі, што зіма зноў надыдзе (пойдзе снег, мокры снег і падмарозіць) толькі ў сярэдзіне наступнага тыдня.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: new-year-party.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.

Грамадства

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

Зіновій Прыгодзіч. Успаміны пра архітэктара Леаніда Левіна. Пайшоў, каб застацца...

З Леанiдам Левiным, славутым нашым архiтэктарам, мяне пазнаёмiў Генадзь Бураўкiн — яго даўнi, харошы сябра.

Грамадства

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Дзякуй участковаму — ён нас добра беражэ». Як міліцыя праводзіць прафілактычны рэйд падчас сітуацыі з каранавірусам

«Без мiлiцыi мы нiяк», — рэзюмаваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з мiнiстрам унутраных спраў Юрыем Караевым, маючы на ўвазе сiтуацыю з каранавiрусам.