29 верасня, аўторак

Вы тут

У Беларусь прыйшоў Х-Fасtоr


Айчынную версію аднаго з самых папулярных у свеце талент-шоу прадставіць Белтэлерадыёкампанія. Паводле слоў кіраўніка медыяхолдынга Івана Эйсманта, кантракт з брытанскімі праваўладальнікамі быў падпісаны некалькі тыдняў таму.


Больш за тое, ужо абвешчаны старт нацыянальнага кастынгу для будучых удзельнікаў, які пройдзе ў сталіцы і абласцях, — у сакавіку—красавіку сустрэчы з прэтэндэнтамі плануюцца ў 10—12 гарадах. Прайсці адбор можна будзе як вочна, так і віртуальна: арганізатары абяцаюць прымаць відэазаяўкі праз сайт tvr.bу.

Шанцы запаліць сваю зорку на музычным небасхіле ўдзельнікі атрымаюць у чатырох катэгорыях: дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, хлопцы ад 16 да 24 гадоў, выканаўцы ад 25 гадоў і старэйшыя, вакальныя калектывы. А вось хто зойме месцы ў журы, пакуль сакрэт.

Цікавыя лічбы: за шаснаццаць гадоў існавання талент-шоу з поспехам прайшло ў 56 краінах свету, а яго сукупная тэлеаўдыторыя пераўзышла 500 мільёнаў гледачоў. Беларусы ўбачаць свой Х-Fасtоr у эфіры ўжо гэтай восенню.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

У Вялікім тэатры Беларусі чакаецца 300-ы паказ балета «Стварэнне свету»

Пагаварылі з некаторымі з тых людзей, якія спрычыніліся да вялікай працы.