Вы тут

БДУ заняў у рэйтынгу Webometrics (WRWU) 763 пазіцыю


Абнаўленне паказчыкаў адбылося 28 студзеня. Сярод  беларускіх вышэйшых навучальных устаноў БДУ традыцыйна лідзіруе. Другое месца займае Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (у яго 2536 пазіцыя), трэці радок у Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (3326 радок). Сярод краін-суседзяў БДУ апярэджвае Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (1147) і Універсітэт Латвіі (1140).


У тройку лепшых ВНУ свету ўваходзяць Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

Як падкрэсліваюць у прэс-службе БДУ, WRWU ​​з'яўляецца самым масавым і нестабільным рэйтынгам: ён ахоплівае практычна ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы свету, якіх налічваецца каля 30 тысяч. У апошнія гады распрацоўшчык рэгулярна змяняе методыку ацэньвання. Год таму ён адмовіўся ўлічваць публікацыі буйных міжнародных калабарацый навукоўцаў, у складзе якіх працуюць і навукоўцы БДУ. У апошняй версіі нечаканым стала рашэнне не падаваць інфармацыю аб усіх расійскіх і турэцкіх ВНУ. Таксама аналіз дадзеных WRWU за апошнія пяць гадоў паказвае хаатычную змену пазіцый універсітэтаў пры захаванні, а часам і паляпшэнні ключавых параметраў іх дзейнасці. Напрыклад, БДУ год таму быў на 1119 месцы, а ў гэтым сезоне — на 763. Санкт-Пецярбургскі нацыянальны даследчы ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі ў студзені і ліпені 2018 года займаў 783 і 1367 пазіцыю адпаведна, а у 2019 годзе — 692.

Пры гэтым актыўная "барацьба" за лідарства ў рэйтынгу назіраецца паміж  “топавымі” ВНУ першай тысячы, уваходжанне у якую абмяжоўваецца высокімі патрабаваннямі да навуковага і іміджавага складніку.

Нагадаем, “вялікай тройкай” самых аўтарытэтных сусветных рэйтынгаў прызнаныя Шанхайскі, QS і THE. Рэдакцыі гэтых сістэм “уручную” збіраюць, правяраюць і апрацоўваюць дадзеныя першай тысячы ВНУ. Дарэчы, у чэрвеньскай версіі QS БДУ займае 351 пазіцыю, што адпавядае ўваходжанню ў 1,5% лепшых універсітэтаў свету. Гэты паказчык пацвярджаецца вядомым амерыканскім рэйтынгам U.S.News, згодна з якім БДУ знаходзіцца на 346 месцы ў свеце. Акрамя таго, БДУ ў цяперашні час уваходзіць у сем глабальных прадметных рэйтынгаў у галіне фізікі, прыродазнаўчых навук, інжынерыі і хіміі, а ў 2017 годзе  ацэньваўся толькі трыма.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: bsu.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.