Вы тут

Летась у 22 прафпункты руху звярнулася больш за 41 тысячу чалавек, якія спажываюць наркотыкі


Як адзначыла старшыня праўлення грамадскага аб'яднання «Пазітыўны рух» Ірына Статкевіч, летась у 22 прафілактычныя пункты руху звярнулася больш за 41 тысячу чалавек, якія спажываюць наркотыкі.


Пры гэтым у 2018 годзе на ўліку ў медыцынскіх установах з сіндромам наркатычнай залежнасці стаяла каля сямі з паловай тысяч чалавек, а з прычыны спажывання са шкоднымі наступствамі — крыху менш за пяць тысяч.

Пры гэтым за апошнія пяць гадоў змяніўся і партрэт наркаспажыўца.

— Калі раней нашы кліенты спажывалі адно-два наркатычныя рэчывы, то цяпер іх колькасць складае ад трох да пяці, — кажа Ірына Статкевіч. — Гэта людзі ўжо іншага складу, з іншымі звычкамі спажывання. І ад нас таксама патрабуюцца новыя метады і формы работы з імі.

А вось пытанне дэкрыміналізацыі нарказлачынстваў у Беларусі пакуль не разглядаецца. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: apcnews.ru

Загаловак у газеце: Наркатычны айсберг

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.