Вы тут

Хлопец за год прамарнаваў 5 тысяч долараў айчыма


У Мачулішчанскі аддзел міліцыі Мінскага РУУС звярнуўся работнік будаўнічай кампаніі з заявай аб знікненні буйной сумы грошай. Зберажэнні мужчына захоўваў у сейфе ў сябе ў кватэры.


Сышчыкі праверылі ўсіх, хто мог быць датычны да крадзяжу. Пра наяўнасць сейфа ведалі не многія, а код - лічаныя людзі. Таму ў поле зроку аператыўнікаў трапіў 18-гадовы пасынак, які раней пражываў разам з заяўніком. Паступіўшы ў каледж, хлопец з'ехаў, але перыядычна наведваў айчыма.

Як паведамляе МУС, малады чалавек прызнаўся, што на працягу года браў з сейфа па 100-200 долараў: купіў вопратку, мабільны тэлефон, астатняе выдаткаваў з сябрамі на забавы. У сейф гаспадар кватэры не заглядваў, а калі спатрэбілася буйная сума, не далічыўся каля 5 тысяч долараў.

Матэрыялы праверкі накіраваны следчым, распачата крымінальная справа за крадзеж у буйным памеры.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: ru.best-wallpaper.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?