Вы тут

Жыхара Мар'інай Горкі забілі і скінулі яго труп у раку


Жыхара Мар'інай Горкі забілі і скінулі труп у раку, следчыя шукаюць абставіны здарэння. Пра гэта паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.


Фота УСК па Мінскай вобласці

Жыхар Мар'інай Горкі 24 студзеня звярнуўся ў міліцыю з заявай аб знікненні 31-гадовага сына. "Былі атрыманы звесткі аб крымінальным характары таго, што здарылася. Падчас аглядаў следча-аператыўнай групай з удзелам эксперта-біёлага ДКСЭ выяўлены схаваныя біялагічныя сляды, якія паказваюць на тое, што мужчына стаў ахвярай забойства", - праінфармавала Таццяна Беланог.

У выніку сумеснай працы праваахоўных органаў затрыманыя тры жыхары Мар'інай Горкі: двое сужыцеляў, 33-гадовы мужчына і 36-гадовая жанчына, і іх 23-гадовы знаёмы. "Следчым упраўленнем УСК па Мінскай вобласці распачата крымінальная справа па п.15 ч.2 арт.139 КК (забойства, здзейсненае групай асоб)", - паведаміла Тацяна Беланогая.

Згодна з матэрыяламі справы, злачынства адбылося 21 студзеня ў кватэры ў сужыцеляў. "Падчас сваркі на глебе асабістых непрыязных адносін пацярпеламу былі прычынены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр. Яго цела было скінута ў раку", - распавяла Таццяна Беланог.

Праваахоўнікі з вадалазамі МНС, ТРВАД і валанцёрамі з адмысловым абсталяваннем і тэхнікай некалькі дзён абследуюць акваторыю ракі. Прымаюцца ўсе меры для знаходжання цела.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.