Вы тут

Жыхар Магілёва замовіў эвакуатар, каб завалодаць чужым аўтамабілем


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС г. Магілёва паступіла заява ад 57-гадовага жыхара гэтага абласнога цэнтра, які сцвярджаў, што невядомы таемна выкраў яго аўтамабіль. Транспартны сродак быў прыпаркаваны па вуліцы Чэхава.


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі абставіны здарэння. Аказалася, што машыну, якая доўгі час стаяла тут, заўважыў 59-гадовы магілёвец. Паводле папярэдняй інфармацыі ён пад'ехаў да арганізацыі, побач з якой размяшчаўся транспартны сродак, і пацікавіўся ў яе вартаўніка, ці належыць ім той самы аўтамабіль. Атрымаўшы адмоўны адказ, мужчына заказаў эвакуатар, які пагрузіў машыну і завёз яго да жылля магілёўца, Пасля мужчына разабраў яе на дэталі, якія здаў на метал. Сваімі дзеяннямі ён прычыніў уладальніку аўтамабіля ўрон на агульную суму ў 1600 рублёў, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Зараз выкрадзены транспартны сродак у тэхнічна спраўным стане вернута ўладальніку. У дачыненні да зламысніка распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: mogilev.online

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.