Вы тут

Шчодры вечар, творчы вечар


Напярэдадні Новага года, 27 снежня, у Цэнтры беларускай культуры Даўгаўпілса прайшла творчая вечарына паэта, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодзькі


Пра тое, што плённым быў для спадара Станіслава мінулы год, сведчаць новыя кнігі аўтара. На вечарыне ён падараваў ЦБК і мясцоваму беларускаму таварыству “Уздым” свае кнігі на беларускай і рускай мовах: “На гэтай зямлі” і “Под небом Родины”. Яны нядаўна пабачылі свет, у іх змешчаны вершы, навэлы, п’еса беларускага пісьменніка, што даўно жыве ў Латвіі, аднак ніколі не губляе моцных повязяў з Бацькаўшчынай. Падараваў Станіслаў у бібліятэку ЦБК і складзены ім, ужо шосты па ліку, зборнік песен даўгаўпілскіх аўтараў “Песенный город”. Кнігі ды зборнік выдадзены Таварыствам Латвійска-Беларускай садружнасці пры фінансавай падтрымцы Даўгаўпілскай гарадской думы.

На вечарыне гучалі песні ў выкананні ансамбляў ЦБК і “Уздыма” “Спадчына” (кір. Яніна Юзэфовіч) і “Купалінка” (кір. Вячаслаў Пятроў), саліста з літоўскага Вісагінаса Сяргея Шабадалава, дуэта з Ліван Яўгена Пашкевіча ды Лідзіі Знотыні, даўгаўпілскіх спевакоў Андрэя Парневіча, Вэлты Лоцэ, Рэгіны Родзікавай і Таццяны Багданавай. То былі розныя песні на вершы Станіслава Валодзькі, а таксама перакладзеныя ім на беларускую мову з рускай, украінскай і латышскай, аўтарскія і народныя песні. Аўтары музыкі: Яўген Лівіцін, Альберт Белусь, Мікола Яцкоў, Анатоль Мядзведзеў, Эдуард Вартанаў, Дзмітры Пятровіч, Аляксандр Рудзь і Віктар Антонаў.

Вершы Станіслава Валодзькі чыталі сябры “Уздыма” Галіна Сантоцкая (“Міхалішскі касцёл”, “Няхай бяроза...”), Валянціна Анікіна (“Язмін”, “Латгалія”) і Анастасія Сазанкова (“Матчыны зёлкі”).

На імпрэзе нямала добрых слоў казалі ў адрас паэта ўдзельнікі канцэрта, а таксама дырэктарка ЦБК і старшыня таварыства “Уздым” Жанна Раманоўская, сябры праўлення “Уздыма” Іна Валюшка і Таццяна Дзянісава, сябры Рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса Павел Плотнікаў, Валянціна Пруднікава, Яўціхій Канаплёў, Людміла Вілюмэ, Таццяна Салцэвіч і Таццяна Аляксеева. На імпрэзе Станіслаў Валодзька быў усцешаны, атрымаўшы аўтарскія экзэмпляры толькі што выдадзенай Рускай пісьменніцкай арганізацыяй кнігі “Радуга жизни”, у якой надрукаваны і яго вершы.

Алёна Светлая

Фота Ірыны Хажэўскай

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?