Вы тут

Ліцэй БДУ адзначыць 30-гадовы юбілей святочнай праграмай


Навучальнай установе спаўняецца 30 гадоў!  Да гэтай падзеі ў Ліцэі БДУ падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў. 30 студзеня адбудзецца ўрачыстая частка з узнагароджваннем педагогаў граматамі ўніверсітэта і профільнага міністэрства,  а таксама святочны канцэрт з тэатральнай пастаноўкай па матывах твора Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. У якасці акцёраў выступяць ліцэісты і іх настаўнікі.


Навуковы блок юбілейных мерапрыемстваў будзе прадстаўлены навукова-практычнай канферэнцыяй "Першы крок у навуку”. Форум пройдзе 31 студзеня. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі стануць больш як 110 навучэнцаў сталічных устаноў адукацыі. Школьнікі выступяць з дакладамі ў 11 секцыях: “Беларуская мова і літаратура”, “Руская мова і літаратура”, “Замежная мова”, “Гісторыя”, “Грамадазнаўства”, “Матэматыка”, “Інфарматыка”, “Фізіка і астраномія”, “Біялогія і геаграфія”, “Хімія”, “ Фізічная культура”. Акрамя таго, у гэты дзень адбудзецца “Вечар сустрэчы выпускнікоў”.

Завершыцца юбілейная праграма 1 лютага спартыўным святам. За першае месца ў эстафетных гонках будуць змагацца зборныя навучэнцаў дзясятых і адзінаццатых класаў, выкладчыкаў і выпускнікоў Ліцэя. Таксама адбудзецца таварыскі матч па валейболе і ўзнагароджанне лепшых спартсменаў-ліцэістаў па выніках 2019 года.

Даведка

Ліцэй БДУ быў створаны ў 1989 годзе, а першыя заняткі прайшлі ў студзені 1990 года. Установа з'яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай па апрабацыі і ўкараненню новых праграм і навучальных планаў, напрамкаў профільнай адукацыі на старшай ступені сярэдняй школы, інфармацыйных тэхналогій і інавацыйных метадаў навучання.

За ўвесь час дзейнасці Ліцэя было падрыхтавана 220 пераможцаў міжнародных алімпіяд і 1690 прызёраў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды

Больш за 40% медалёў, заваяваных беларускімі школьнікамі на міжнародных прадметных алімпіядах, належаць ліцэістам. Па статыстыцы Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, кожны дзясяты 100-бальны вынік на ЦТ атрымліваюць выпускнікі Ліцэя БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: repetitor-minsk.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.