Вы тут

Цяпер ільготныя крэдыты можна атрымаць на ўсе айчынныя легкавушкі


Беларусбанк палепшыў умовы крэдытавання на набыццё айчынных аўтамабіляў. З 28 студзеня гэты банк выдае аўтакрэдыт на Аtlаs, Еmgrаnd 7, Еmgrаnd Х7, якія рэалізуюцца афіцыйнымі дылерамі СЗАТ «БелДжы». Тэрмін крэдыту павялічаны з 7 да 10 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба банка.


Дарэчы, у кліента цяпер ёсць магчымасць павялічыць суму крэдыту, уключыўшы ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходы паручыцеля. Памер працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам на працягу льготнага перыяду крэдытавання (18/24/36 месяцаў) складае не менш за 3,9 % гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 5,1 працэнтнага пункта). У далейшым працэнтная стаўка ўстанаўліваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання, павялічанай на фіксаваную велічыню (стаўка цяпер складае 12,47 % гадавых).

Выбар ільготнага перыяду крэдытавання ажыццяўляецца ў залежнасці ад унесенай сумы ўласных сродкаў на куплю аўто: чым большая сума, тым большы льготны перыяд крэдытавання.

Пры гэтым Беларусбанк гатовы даць крэдыт на поўную цану набытага аўтамабіля. У гэтым выпадку льготны перыяд крэдытавання па зніжанай стаўцы складзе 18 месяцаў. Калі за кошт уласных сродкаў аплачваецца 10 % цаны аўтамабіля, то зніжаная стаўка дзейнічае 2 гады, калі аплаціць самастойна 25 % цаны аўто — 3 гады.

У банку таксама паведамілі, што напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама з мэтай падтрымкі інвалідаў і шматдзетных сем'яў банк прапануе з 3 лютага 2020 года асаблівыя ўмовы крэдытавання для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў І або ІІ групы, бацькоў шматдзетных сем'яў. Памер працэнтнай стаўкі за першы год карыстання крэдытам для гэтых катэгорый крэдытаатрымальнікаў складзе ўсяго 0,01 %.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: minsk.skoda-auto.by

Загаловак у газеце: Сваё — выгадней

Выбар рэдакцыі

Культура

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Кіно, якога не чакалі — 3. Завяршаем падборку драйвовых беларускіх фільмаў

Сфера культуры ярчэй за іншыя паказвае, што калі не працуюць традыцыйныя схемы, прыходзіцца шукаць чорны ўваход. Пошукі часам нараджаюць эксперыменты і выкруты, якія абыходзяць абмежаванні, патэрны і завядзёнку і становяцца найлепшымі знакамі свайго часу. 

Грамадства

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Як біятэхналогіі паляпшаюць якасць жыцця і здароўя чалавека?

Па прагнозах спецыялістаў, не менш як 20 працэнтаў ад аб'ёму тавараў у XXІ стагоддзі будзе за біятэхналогіямі.

Грамадства

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Збіраем гардэроб школьніка разам са стылістам

Пошукі і набыццё «школьнай формы», як па старой звычцы кажуць мамы і таты, — тая яшчэ галаваломка! 

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.