Вы тут

Фінал беларускага адбору на "Еўрабачанне–2020" пройдзе 28 лютага


Дату вызначыла творчая група Белтэлерадыёкампаніі падчас жараб'ёўкі і сустрэчы з фіналістамі адбору.


Фота Ганны Занкавіч.

Як паведамляе тэлеграм-канал ATN_news, удзельнікі гала-канцэрту выступяць 28 лютага ў наступным парадку:

  1. Вольга Шыманская (NAPOLI) – Dоn't let me down
  2. Аляксандра Захарык (Саша Захарык) – Rocky Road
  3. Настасся Вахомчык (Настасся Малашкевіч) – Invisible
  4. Вольга Грыгор'ева, Юлія Яначкіна, Святлана Каўфман (гурт CHAKRAS) – La–ley–la
  5. Анастасія Гламозда – Burning again
  6. Анастасія Развадоўская – Hello
  7. Ян Яраш – Fire
  8. Анжаліка Пушнова – True Love
  9. Дар'я Хмяльніцкая – On Fire
  10. Юлія Быкава (AURA) – "Барані сваё"
  11. Кацярына Смольская (КейСі) – Chili Pepper
  12. Валерыя Грыбусава, Уладзіслаў Пашкевіч (VAL) – "Да вiдна"

Дарэчы, упершыню фінальнае шоу, якое традыцыйна пакажуць у прамым эфіры тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24", пройдзе ў павільёнах "Беларусьфільма". Пераможцу вызначаць па суме балаў ад гледачоў і прафесійнага журы, склад якога пакуль трымаецца ў сакрэце.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.