Вы тут

Гонар і годнасць


Па выніках 2019 года прысуджаны пяць прэмій «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.


Прэмія прысуджана настаяцелю прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэю Іаану (Івану) Харашэвічу за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй міласэрнасці і арганізацыю работы Дома духоўнай асветы.

Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў удастоена высокай узнагароды за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

За вялікую работу па матэрыяльнай і маральнай падтрымцы шматдзетных сем’яў, рэалізацыю гуманітарных праектаў «Конкурс на найлепшую шматдзетную сям’ю», «Мінскі гарадскі форум маці», тэлепраекта «Родныя людзі» прэміяй адзначаны калектыў ГА «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў».

Прэміяй уганараваны калектыў філіяла ўстановы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей» «Археалагічны музей «Бярэсце». Нагодай стала яго актыўная дзейнасць па захаванні нацыянальнага культурнага здабытку і стварэнне абноўленай экспазіцыі філіяла музея.

 За стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» прэміяй уганараваны аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара РУП «Белкартаграфія» Галіны Ляхавай, дырэктара ДУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» Вячаслава Насевіча.

А вось яшчэ адна падстава для віншаванняў. За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Калектыў установы культуры «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» ўганараваны спецпрэміяй за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, а таксама правядзенне маштабных выставачных праектаў «Восіп Цадкін. Вяртанне», «Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з «ВМАТЭМАЙС».

Аўтарскі калектыў у складзе намесніка загадчыка аддзела дырэкцыі інфармацыі ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Барыса Герстэна, дырэктара ПВУП «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» Уладзіміра Бокуна, рэжысёра-пастаноўшчыка ПВУП «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» Уладзіміра Луцкага адзначаны спецыяльнай прэміяй за стварэнне серыі дакументальных фільмаў «Хроніка Мінскага гета».

За вялікі ўнёсак у выхаванне творчай моладзі і рэалізацыю культурных праектаў «Міжнародны сімфанічны форум-конкурс маладых кампазітараў краін СНД імя М. К. Агінскага», «Масты дружбы: Беларусь — Расія», «Духоўная старонка малой радзімы» спецыяльнай прэміяй уганараваны заслужаны аматарскі калектыў Беларусі сімфанічны аркестр УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага».

Высокай узнагародай адзначаны калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры за выдатныя дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, правядзенне маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, і рэалізацыю міждзяржаўнай праграмы «Брэст — культурная сталіца Садружнасці-2019».

Спецыяльнай прэміяй адзначаны і калектыў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нагодай стала рэалізацыя творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Беларусі і за мяжой, а таксама важкі ўнёсак у выхаванне творчай моладзі.

Спецпрэміяй уганараваны калектыў Іўеўскага цэнтра культуры і адпачынку за значны ўклад у развіццё народнай творчасці і рэалізацыю праекта «Іўеўскі каларыт». Гонар і годнасць

Спецыяльная прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву ў  складзе народнага артыста Расіі Ігара Крутога, рэжысёрапастаноўшчыка, заснавальніка кампаніі Sechenov.com Аляксея Сечанава, мастацкага кіраўніка прадзюсарскага цэнтра «Артмажор» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандра Вавілава — за распрацоўку і рэалізацыю творчай канцэпцыі маштабных цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Высока ацэнены ўнёсак у патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыю культурных праектаў па фарміраванні экспазіцыі Музея гісторыі паветрана-дэсантных войскаў і спецназа імя В. П. Маргелава, а таксама правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам, ваеннапатрыятычнага цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі для дапрызыўнай моладзі «Скіф».

Заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль «Дударыкі» гімназіі нумар 14 горада Мінска адзначаны за выдатныя дасягненні ў галіне аматарскага мастацтва, паспяховае прадстаўленне Беларусі ў праграмах міжнароднага фестывалю «Гармонь збірае сяброў», Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкікірмашу і іншых праектаў.

За мазаічнае афармленне алтарнай часткі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванні Айчыны нашай паслужыўшых, спецыяльнай прэміяй уганараваны аўтарскі калектыў у складзе дацэнта кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Дзяніса Чубукова, майстра вытворчага навучання гэтай кафедры Кірыла Орсіка, індывідуальнага прадпрымальніка, члена Беларускага саюза мастакоў Аляўціны Башкатавай.

 «Мы і ў далейшым будзем падтрымліваць і заахвочваць усіх, хто ўзбагачае культурную спадчыну Беларусі, беражэ маральныя і духоўныя арыенціры, адраджае і напаўняе новым сэнсам нацыянальныя традыцыі. Яны наш якар, які дапаможа ўтрымацца на хвалі глабалізацыі, нацэленай на разбурэнне дзяржаўных асноў», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. Л

ітаральна праз некалькі дзён на прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі напярэдадні старога Новага года адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод, якімі адзначаны дзяржслужачыя, артысты і журналісты. Звяртаючыся да тых, хто быў запрошаны на ўрачыстасць, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што іх аўтарытэт і высокія вынікі з’яўляюцца яркім прыкладам для ўсяго грамадства.

Увогуле ж дзяржаўных узнагарод удастоены 96 прадстаўнікоў розных галін. Так, ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны дырэктар выдавецкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Аляксандр Бадак, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Святлана Копцева, член Беларускага саюза мастакоў Валерый Шкаруба. Заслугі работнікаў розных сфер адзначаны таксама медалямі і ганаровымі званнямі.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Валянціна Гарцуева. Дыплом аб прысваенні ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» уручаны артыстцы Купалаўскага тэатра Юліі Шпілеўскай. Дзяржузнагароды прысуджаны за шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага тэатральнага мастацтва.

Прадстаўнікі СМІ ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Сярод узнагароджаных — рэдактар аддзела рэдакцыі газеты «Звязда» Вольга Мядзведзева, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце БелТА Сяргей Адзярыха.

«З’яднанасць, наша любоў да Радзімы шматразова прымножаць нашы сілы для новых дасягненняў», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі, віншуючы з высокімі ўзнагародамі.

Інеса ПЕТРУСЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.