Вы тут

Сапёры ўнутраных войскаў двойчы за дзень абясшкоджвалі боепрыпасы на Віцебшчыне


Раніцай сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5524 выехала ў вёску Юрчанкі, дзе на ўскраіне лесу боепрыпасы выявіў паляўнічы.


Артылерыйскі снарад калібрам 76 міліметраў і 50-міліметровая мінамётная міна ляжалі прама на зямлі. Меркавана іх выкапалі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ, аднак не выключаецца, што гэта справа рук “чорных капальнікаў”, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў унутраных войскаў.

У гэты ж дзень на беразе ракі Лучоса, якая працякае недалёка ад вёскі Лятохі, савецкую мінамётную міну калібрам 82 міліметра знайшоў рыбак. Аб небяспечнай знаходцы ён паведаміў у міліцыю. Сапёры, абследаваўшы прылеглую тэрыторыю, выявілі яшчэ 27 аналагічных мін.

У абодвух выпадках вайскоўцы ўнутраных войскаў абясшкодзілі боепрыпасы і знішчылі іх на падрыўной пляцоўцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: bvpservice.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?