Вы тут

Банк развіцця ў 2020 годзе накіруе на фінансаванне дзяржпраграм і мерапрыемстваў Br967 млн


Банк развіцця ў 2020 годзе накіруе на фінансаванне дзяржпраграм і мерапрыемстваў Br966,77 млн. Адпаведны план фінансавання зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 41 ад 24 студзеня бягучага года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


У прыватнасці, на дырэктыўнае крэдытаванне ў адпаведнасці з пастановай Саўміна ад 28 снежня 2019 года нумар 934 "Аб крэдытаванні дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў у 2020 годзе" будзе накіравана Br509,92 млн. На недырэктыўнае крэдытаванне - Br456,85 млн. У прыватнасці, будзе фінансавацца стварэнне і развіццё транспартнай інфраструктуры, узлётна-пасадачных палос, рэканструкцыя і будаўніцтва пуцеправодаў.

Валюта крэдытавання ўстанаўліваецца крэдытадаўцам па ўзгадненні з крэдытаатрымальнікам з улікам прававога акта, якім зацверджана адпаведная дзяржаўная праграма (мерапрыемства).

Прэв'ю: belmarket.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.