Вы тут

У Магілёўскім раёне канфіскавалі партыю кантрафактнага алкаголю на суму больш за 8 700 рублёў


26 студзеня каля 20.00 на аўтадарозе паблізу вёскі Масток Магілёўскага раёна праваахоўнікамі затрыманая аўтамашына, якой кіраваў 33-гадовага жыхар Чавускага раёна.


У багажным адсеку і салоне аўтамабіля выяўлена 109 літраў кантрафактнай алкагольнай прадукцыі, сярод якой 60 бутэлек віскі ёмістасцю па 1 л, 10 бутэлек каньяку ёмістасцю па 0,7 л, 12 бутэлек тэкілы ёмістасцю па 1 л, 60 бутэлек гарэлкі ёмістасцю па 0,5 л.

Алкагольная прадукцыя на суму больш за 8 700 рублёў канфіскавана і перададзена на экспертызу. Праводзіцца праверка па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка.

За перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь алкагольных напояў без акцызных марак кіроўцу пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці. Раней ён ужо двойчы прыцягваўся да адказнасці за аналагічныя правапарушэнні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».