Вы тут

Беларускай мытні ўдаецца кампенсаваць страты ад падатковага манеўру Расіі


За кошт ПДВ, акцызу, увазных мытных пошлін

Прэзідэнт Беларуcі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько. У мінулым годзе мытнай службе былі дадзеныя даручэнні аб пошуку механізма кампенсацыі страт з-за падатковага манеўру Расійскай Федэрацыі.


«Прашу звярнуць асаблівую ўвагу на фармаванне даходнай часткі бюджэту. Ці выкананы прагнозныя паказчыкі? — акрэсліў рэчышча дакладу кіраўнік дзяржавы. — І другое пытанне — фарміраванне даходнай часткі бюджэту ў плане маіх даручэнняў напрыканцы мінулага года. Вы ведаеце, пра што ідзе размова. Я хацеў бы пачуць, як спрацавала ваша ведамства. Было даручэнне вам, было даручэнне ўраду аб дадатковых даходах рэспубліканскага бюджэту (вам і непасрэдна прэм’ер-міністру Румасу). Што тычыцца прэм’ер-міністра, у бліжэйшы час мы заслухаем яго даклад. А як у нас выконваецца гэта даручэнне датычна Дзяржаўнага мытнага камітэта?».

«Па мытных плацяжах, якія павінны былі паступіць у бюджэт нашай краіны, той прагнозны паказчык, які быў даведзены нам Міністэрствам фінансаў, выкананы на 100,5 працэнтаў», — паведаміў старшыня ДМК. 

Усяго за мінулы год у дзяржбюджэт паступіла больш за 9 мільярдаў 65 мільёнаў рублёў сродкаў, якія кантралюе мытная служба краіны. 

За мінулы год праз мяжу Беларусі было перамешчана 111 мільёнаў тон тавараў. Гэта прыкладна на 3 мільёны менш, чым у 2018 годзе. У асноўным гэта абумоўлена зніжэннем транзіту вугалю з Расіі чыгункай. Пры гэтым агульны транзітны паток пры ўвозе тавараў на тэрыторыю ЕАЭС праз Беларусь вырас на 5,4 працэнта і склаў 17,5 мільёна тон (у тым ліку 11,4 мільёна тон — у Расію). Да 2,3 мільёнаў узрасла і колькасць грузавікоў, якія перасяклі беларускую мяжу. 
70% тавараў, якія афармляюцца на беларускай мяжы, — транзітныя. У сваю чаргу, 80% з іх адпраўляюцца ў Расію альбо з яе. «Хоць мы на 70 працэнтаў працуем на сваіх суседзяў, у інфраструктуру ўкладваем сродкі беларускага бюджэту і міжнароднай тэхнічнай дапамогі. За апошні год яе было прыцягнута на суму ў 23 мільёны еўра. З іх 12 — ад Кітая і 11 — ад Еўрасаюза. Гэта сродкі тэлекамунікацыі і іншая тэхніка, — адзначыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта.

«Выконваецца даручэнне кіраўніка дзяржавы, звязанае з развіццём інфраструктуры на найбольш запатрабаваных напрамках — заходнім і паўночным. У тым ліку завяршаецца будаўніцтва пункта пропуску „Урбаны“. Яно цалкам фінансуецца з бюджэту. Асвоена 34 мільёны беларускіх рублёў, у першым квартале гэтага года першы пускавы комплекс будзе завершаны. Цяпер ідзе пераразмеркаванне плыняў са старой інфраструктуры на новую, і да канца года нам неабходна будзе дабудаваць рэнтген-комплекс, які будзе пабудаваны за кошт міжнароднай тэхнічнай дапамогі, сродкаў Еўрапейскага саюзу», — праінфармаваў Юрый Сянько. 

Кіраўніку дзяржавы было таксама даложана, што сітуацыя па лініі барацьбы з наркотыкамі застаецца складаная. З амаль чатырох соцень злачынстваў, здзейсненых на мяжы Беларусі, амаль палова былаі звязаная з незаконным абарачэннем псіхатропаў. «Чатыры самыя буйныя партыі — у суме амаль 500 кілаграм наркотыкаў — накіроўваліся ў Расійскую Федэрацыю, але былі знойдзеныя і канфіскаваныя», — дадаў Юрый Сянько.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.